Выпускница Оюцевичской школы Елена Маринец стала известной поэтессой
Са сцен нашай школы за многія гады выйшла шмат вучняў, якія паспяхова рэалізавалі сябе ў розных відах дзейнасці. Сярод іх настаўнікі і будаўнікі, рабочыя і прадпрымальнікі, работнікі праваахоўных органаў і кіраўнікі прадпрыемстваў, ваенныя і ўрачы. Памяць пра кожнага з іх захоўваецца ў гэтых сценах. Які бы шлях ні выбралі для сябе нашы вучні, школа назаўсёды застанецца ў іх жыцці яркім стартам.
Такім яркім літаратурным стартам стала наша ўстанова адукацыі для юнай таленавітай паэтэсы Алены Марынец.
Марынец (Сукала) Алена Пятроўна нарадзілася ў в. Аюцавічы Карэліцкага раёна. З самага ранняга дзяцінства праяўляла здольнасці да гуманітарных навук, цудоўна чытала вершы, выступала на сцэне. На ўроках рускай і беларускай літаратур спасцігала прыгажосць паэтычнага слова, вучылася правільна выказваць свае думкі і пачуцці. Пры ўдзеле бацькоў і педагогаў з маленькага прыроднага парастка вырасла цудоўная кветка, сфарміравалася яркая і пазітыўная асоба.
Пісаць вершы Алена пачала яшчэ ў дзяцінстве. Разгледзеўшы свой талент, яна шмат працавала і дабілася выдатных поспехаў.
Пасля заканчэння школы паступіла ў Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў, затым – у Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Неаднаразова друкавалася ў газетах “Вечерний Гродно”, “Перспектива”, “Аркуш”. У 2004 годзе вершы Алены ўвайшлі ў альманах “Нябесны знак”. У 2018 годзе маладая паэтэса стала фіналістам Міжнароднага фестывалю-конкурсу паэзіі і паэтычных перакладаў “Берега дружбы” (Растоўская вобласць). У 2019 годзе ў суаўтарстве з кампазітарам Ірынай Траццяк стварыла зборнік песень да 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці “Гарадзеншчына мая любая”. Алена Марынец – нязменная госця літаратурных вечароў, форумаў і сустрэч з аматарамі сучаснай паэзіі.
Вершы піша на беларускай мове. Яны пакараюць сваёй меладычнасцю, сардэчнасцю і шчырасцю. У іх – цікавыя роздумы аб жыцці, каханні, радзіме.
Зараз Алена Марынец жыве ў г. Гродна, але часта наведвае сваіх бацькоў, сваю малую радзіму. Яна цудоўная маці, выхоўвае дваіх дзетак, стараецца і ім прывіць любоў да паэзіі, да беларускай мовы, да роднай Беларусі. Алена вельмі сціплы чалавек, яна лічыць, што ў любым накірунку, нават калі ты адораны Богам, ты не зможаш дабіцца высокіх рэзультатаў без уседлівасці і асабістага імкнення. Адукаваны, разумны, таленавіты чалавек заўсёды запатрабаваны ў грамадстве, таму патрэбна быць актыўным, адказным са школьных гадоў.
Мы, педагогі, ганарымся сваёй таленавітай выпускніцай, спадзяёмся, што яе жыццёвы шлях, аб якім піша яна ў сваім вершы, сапраўды будзе прасторным і яскравым:
Мой шлях
Што на шляху маім прысуджана,
Трымаю моцна ў руках,
Кім бы мой лёс не быў асуджаны –
Гэта не мой, чужы пасаг.
Мая ж дарога ўздоўж прасторная,
Усе перашкоды абыйду.
Мая дарога мне пакорная,
І толькі я па ёй пайду.
Няма сцяжынак тут зайздроснікам,
І чужакам тут не бываць,
У параўнаннях і адрозненнях
Я крочу лёс свой напаткаць.
Іна УЦЮЖ,
настаўнік рускай мовы і літаратуры ДУА “Аюцавіцкая базавая школа”