Кореличские хлеборобы намолотили более 75 тыс тонн зерна
Хлебаробы Гродзенскай вобласці намалацілі 1006,1 тысячы тон збожжа. Усяго ў краіне тры рэгіёны перайшлі мільённую мяжу – Брэсцкая, Мінская і Гродзенская, паведамляе Мінсельгасхарч.
Міншчына вырвалася ў лідары па вале – на ўчарашнюю раніцу намалочана 1118 тысяч тон. Следам ідзе Брэстчына – 1076,8 тысячы тон. Замыкае тройку Гродзеншчына. У Гомельскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцях – 689, 473 і 399,5 тысячы тон адпаведна.
Усяго ў краіне намалочана 4762,2 тысячы тон збожжа. Убрана 56,8 працэнта плошчаў. Сярэдняя ўраджайнасць – 38,2 цэнтнера на круг. Улічваючы, што за дзень у сярэднім намалочваюць 300 тысяч тон, ужо ў хуткім часе на рахунку хлебаробаў будзе пяць мільёнаў тон збожжа.
На Карэліччыне жніво таксама ідзе аператыўна і зладжана. На раніцу 7 жніўня аграрыі раёна справіліся з пастаўленай задачай на 65%.
З запланаваных да ўборкі 19937 га абмалочана 12994 га. Агульны вал зерня на ўчарашнюю раніцу складае 75041 тону збожжа, сярэдняя ўраджайнасць па раёне – 57,8 ц/га.