Председатель Кореличского РО ОО «Белорусский союз ветеранов войны в Афганистане» Василий Тур: «Я благодарен своей стране за то, что белорусы не участвуют в вооруженных конфликтах»
Васілій ТУР,
ветэран-афганец, старшыня Карэліцкага раённага грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане»:
— У Беларусі на працягу многіх гадоў вялікае значэнне надаецца падтрыманню міру і стабільнасці. А цану гэтаму я як афіцэр з 20-гадовым тэрмінам службы ведаю добра. У маёй армейскай біяграфіі — служба ва Украіне, каля 300 баявых вылетаў у неба Афганістана, потым некалькі гадоў у Германіі. Для мяне і маіх сяброў па Афгану няма нічога важней чым тое, што беларусы з 1993 года не прымаюць удзел ва ўзброеных канфліктах. Хаця ў 1995 і 2000 гадах узнікалі ачагі нестабільнасці ў Чачне, потым палыхала ў Югаславіі. Але Беларусь ніколі не ўступала ні ў адзін з канфліктаў, праводзіла міралюбівую палітыку, клапацілася пра дабрабыт сваіх грамадзян. І сёння я ўдзячны за гэта сваёй краіне.