Поздравление Кореличского райисполкома и районного Совета депутатов со 100-летием комсомола Беларуси
Паважаныя ветэраны камсамола!
24 верасня спаўняецца 100 гадоў гераічнаму, легендарнаму, апетаму ў песнях, Ленінскаму камуністычнаму саюзу моладзі Беларусі.
З яго гісторыяй і працай звязана жыццё некалькіх пакаленняў. Самая масавая маладзёжная арганізацыя XX стагоддзя адыграла ўнікальную ролю ў патрыятычным выхаванні моладзі, праславіўшы сябе выбітнымі дасягненнямі ва ўсіх сферах жыцця. Ударная праца камсамольцаў, іх самаадданае служэнне Радзіме сталі сімвалам уздыму краіны і яе Перамог. Гісторыя Карэліцкага камсамола складвалася з летапісу слаўных спраў маладзёжных брыгад, экіпажаў, участкаў, цэхаў. Маладыя і энергічныя камсамольцы 50-80-х гадоў ударнымі тэмпамі ўзводзілі пасёлкі, будавалі фермы і дарогі, дапамагалі вырошчваць хлеб. Многія з вас і сёння ў страі. Вы кіруеце прадпрыемствамі, узначальваеце палітычныя і грамадскія аб’яднанні. Ваш аптымізм і навыкі арганізатараў дапамагаюць вам паспяхова працаваць ва ўсіх сферах дзейнасці.
Са святам юнацтва вас, камсамольцы ўсіх пакаленняў! Поспехаў, дабрабыту і моцнага здароўя!
Раённы Савет дэпутатаў