Кореличский райисполком и Совет депутатов поздравляют с Днем автомобилиста и дорожника

Паважаныя працаўнікі і ветэраны аўтамабільнага транспарту і дарожных арганізацый Карэліччыны!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём аўтамабіліста і дарожніка!
 Сёння перад працаўнікамі аўтамабільнай і дарожнай гаспадаркі стаяць сур’ёзныя і важныя задачы па павышэнні якасці і надзейнасці перавозак, мадэрнізацыі транспартнай інфраструктуры, удасканаленні сферы паслуг, развіцці рэсурсазберагальных тэхналогій. Усё дасягнутае вамі – гэта вынік нялёгкай, але мэтанакіраванай работы вашых дружных і згуртаваных калектываў.
 Асаблівыя словы ўдзячнасці і павагі мы выказваем ветэранам-аўтамабілістам, дарожнікам, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё сваіх прадпрыемстваў, выхавалі дастойную змену і заслужылі вялікую пашану і прызнанне за шматгадовую, добрасумленную працу.
Усім аўтамабілістам і дарожнікам жадаем шчасця і здароўя, бяспечнай і безаварыйнай работы, узаемапавагі з удзельнікамі дарожнага руху!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў