Мирский и Ворончанский спиртзаводы осваивают рынки сбыта в Иране и Азербайджане
Сёння прадукцыю Мірскага філіяля ААТ “Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод” – спірт-люкс, спірт-белальфа і канцэнтрат кваснага сусла – добра ведаюць як у Беларусі, так і за межамі нашай краіны. За 10 месяцаў 2020 года вытворчасць спірту склала 336630 дал, з якіх на ўнутраны рынак рэалізавана крыху больш за 15 тысяч дал. На экспарт у Азербайджан, Літву, Польшчу і Іран адправілі амаль 29 тысяч дал.
Асноўным накірункам работы Варанчанскага філіяла ААТ “Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод”, дзе сёння працуюць 35 чалавек, з’яўляецца вытворчасць жытнёвага соладу, які шырока выкарыстоўваецца ў хлебапякарнай прамысловасці. Варанчанскі солад запатрабаваны на беларускім рынку, а таксама ідзе на экспарт у Расійскую Федэрацыю, Украіну. Паступова нарошчваюцца аб’ёмы вытворчасці. Калі за 9 месяцаў 2019 года атрымана 774 тоны соладу, то ў бягучым годзе лічба павялічылася да 779 тон.
Варанчанскі спіртзавод асвоіў новы накірунак работы – вытворчасць сродку для дэзінфекцыі “Алмадэз”, які на 70% складаецца з этылавага спірту. Першая партыя была накіравана ў якасці гуманітарнай дапамогі ў Кітай.
Аксана ЯНУШ