Кореличские ребята посетили областную елку

Новы год — добрае і светлае свята. Яно прыносіць дзяўчынкам і хлопчыкам шмат радасці і падарункаў.

29 снежня дзесяць вучняў школ Карэліччыны наведалі ёлку-прыгажуню ў горадзе Гродна. Навагодняе свята праводзілася ў абласной філармоніі. Дзеці акунуліся ў сапраўдную казку і атрымалі шмат эмоцый. Быў паказаны «Волшебник изумрудного города» ў сучаснай апрацоўцы. Па дарозе дамоў яны абменьваліся ўражаннямі. На свяце былі ўручаны і падарункі — мяккія цацкі і шакаладныя прысмакі.

Галіна СМАЛЯНКА