Кореличский районный исполнительный комитет и районный Совет депутатов поздравляют энергетиков с профессиональным праздником

Паважаныя работнікі энергетычнай галіны раёна!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём энергетыка!

Кругласутачна, у любых умовах надвор’я і ў любы час года вы несяце цяпло і святло людзям, забяспечваючы бесперабойную падачу электраэнергіі на прадпрыемствы і жывёлагадоўчыя фермы, у бальніцы і кватэры.

Ад зладжанай работы ўсіх падраздзяленняў энергетычнай галіны, па сутнасці, залежыць камфортнае цячэнне ўсяго нашага жыцця ў пасёлках і раёне. Бясспрэчна, энергетыка з’яўляецца надзейнай асновай для развіцця эканамічнай і сацыяльнай сферы нашага рэгіёну. І сёння, дзякуючы вашай працы, у дамы і на працоўныя месцы кожнага грамадзяніна паступае электраэнергія — прыкмета цывілізацыі і камфорту.

Жадаем вам моцнага здароўя, аптымізму, новых дасягненняў ва ўмацаванні і развіцці энергетычнага комплексу.

 

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў