На торжественной церемонии награждения победителей XVI Национального конкурса «Золотая Литера» газета «Полымя» удостоена Диплома победителя
Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў Нацыянальнага конкурсу «Залатая Літара» адбылася ў Мінску. У гэтым годзе ён праводзіўся ўжо ў 16-ы раз. Заснавальнікам конкурсу выступае Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Перамога ў гэтым конкурсе — вышэйшая адзнака творчых поспехаў і дасягненняў як асобных журналістаў, так і цэлых калектываў рэдакцый. Гэты год быў плённым для журналістаў рэспублікі. Як сведчаць лічбы, на конкурс было прадстаўлена 400 заявак ад перыядычных выданняў з усіх куткоў краіны, інфармацыйных агенцтваў і персаналій.
У СМІ Гродзеншчыны чатыры перамогі ў намінацыях сярод абласных, раённых, гарадскіх, карпаратыўных друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў, сеткавых выданняў.
У намінацыі «Лепшыя матэрыялы сацыяльна-эканамічнай тэматыкі» пераможцам стаў спецпраект «Землякі» рэдакцыі газеты «Полымя». Гэты праект прысвечаны людзям нашых вёсак, такім розным і па характары, і па захапленнях, але аб’ядноўвае іх адно — любоў да сваёй малой радзімы. У наступным нумары раёнкі чытайце пра нашых землякоў з Красненскага сельсавета.
Іна ЛЕЙКА
Фота аўтара