Новогоднее поздравление от депутатов
Паважаныя жыхары Карэліцкага раёна!
Прыміце самыя цёплыя, самыя шчырыя віншаванні з Новым годам!
Новы год — гэта не проста змена дат у календары. Гэты час, калі прынята падводзіць вынікі, асэнсоўваць перажытае, будаваць планы на будучыню. Адыходзячы год быў напоўнены падзеямі, напружанай працай, падарыў нам радасць сустрэч і адкрыццяў, перамог і дасягненняў, а таксама бясцэнны жыццёвы вопыт.
Новы год звычайна звязваюць з надзеямі на лепшае, таму няхай усё добрае, што радавала вас у адыходзячым годзе, абавязкова знойдзе свой працяг у надыходзячым.
Няхай Новы год падорыць вам дабрабыт, выкананне запаветнай мары, умацуе веру ў будучыню, прынясе святло, утульнасць і радасць у кожную сям’ю, стане годам поспехаў і добрых спраў.
Жадаем вам, вашым родным і блізкім чароўнага навагодняга настрою, моцнага здароўя, паразумення і згоды!
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Э. Сарока.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А. Сонгін