О социальной поддержке кореличчан рассказывает начальник управления по труду, занятости и социальной защите Кореличского райисполкома Инна Богуш
5 студзеня адзначаюць сваё прафесійнае свята — Дзень работнікаў сацыяльнай абароны — тыя, хто стаіць на абароне інтарэсаў людзей, якія маюць патрэбу ва ўвазе, падтрымцы, клопаце. З гэтай нагоды сваімі меркаваннямі дзеліцца начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама Іна Аляксандраўна БОГУШ.
Асноўныя накірункі дзейнасці
Сістэма сацыяльнай абароны — гэта пытанні працы і занятасці насельніцтва, падтрымка грамадзян, якія аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, назначэнне і выплата пенсій і дапамог, абслугоўванне пажылых грамадзян і людзей з інваліднасцю.
У нашай прафесіі сканцэнтраваліся лепшыя чалавечыя якасці — міласэрнасць, чуласць, спагада, гатоўнасць адгукнуцца на чужую бяду, дабрыня, сумленне.
Чалавек на рынку працы
Ва ўпраўленне за садзейнічаннем у працаўладкаванні летась звярнулася 525 чалавек, з іх 151 зарэгістраваны беспрацоўным. Аказана садзейнічанне ў працаўладкаванні 436 грамадзянам, з іх — 122 беспрацоўным.
Арганізацыямі заяўлены ў службу занятасці звесткі аб наяўнасці 222 свабодных рабочых месцаў, з якіх 49,1% — вакансіі па рабочых прафесіях. Запатрабаваны прадаўцы, трактарысты-машыністы сельскагаспадарчай вытворчасці, кантралёры-касіры, сацыяльныя работнікі, жывёлаводы, электраманцёры, электрагазазваршчыкі.
У 2020 годзе спецыялістамі аддзела дзяржаўнай службы занятасці арганізаваны аплочваемыя грамадскія работы для 120 чалавек.
Для арганізацыі і развіцця індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасці аказана фінансавая дапамога ў выглядзе субсідыі 4 беспрацоўным па відах дзейнасці «іншыя будаўнічыя работы, якія патрабуюць спецыяльных прафесій», «сталярныя і цяслярныя работы», «прадастаўленне паслуг цырульнямі і салонамі прыгажосці», «тэхнічнае абслугоўванне і рамонт аўтамабіляў».
Працаўладкаваны 96 чалавек з ліку моладзі, якая вучыцца ва ўстановах адукацыі, у рамках часовай працоўнай занятасці ў вольны ад вучобы час і падчас летніх канікул.
Клопат пра будучае: мацярынства і дзяцінства
Адзін з накірункаў палітыкі краіны — падтрымка насельніцтва, забеспячэнне сацыяльнай стабільнасці, падтрыманне ўзроўню даходаў. У сувязі з гэтым у 2012 годзе быў прыняты Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе», згодна з якім аказваецца дзяржаўная фінансавая падтрымка пэўнай катэгорыі грамадзян, штомесячны даход якіх ніжэй узроўню пражытачнага мінімуму на душу насельніцтва.
У 2020 годзе дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога ў Карэліцкім раёне прадастаўлена 841 чалавеку, штомесячная сацыяльная дапамога — 196, сацыяльная дапамога для пакрыцця выдаткаў на набыццё падгузнікаў — 660, забяспечаны прадуктамі харчавання 32 дзіцяці першых двух гадоў жыцця.
Атрымальнікі дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі — 43 сям’і, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, у тым ліку 27 шматдзетных сем’яў.
У Беларусі таксама маецца дастатковая фінансавая падтрымка сямей з дзецьмі, прадастаўляемая ў рамках Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, выхоўваючых дзяцей».
Усяго стаіць на ўліку 175 атрымальнікаў дапамог сем’ям, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей. Сярод іх: 66 — да 3-х гадоў, 22 — ад 3-х да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці да 3-х гадоў, 50 — па доглядзе за дзіцем-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў.
У рамках Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб дадатковых мерах дзяржаўнай падтрымкі сем’яў, выхоўваючых дзяцей» Карэліцкім раённым выканаўчым камітэтам прынята 178 рашэнняў аб назначэнні сямейнага капіталу за 2015-2020 гады, у тым ліку: за 2015 — 22, 2016 — 36, 2017 — 35, 2018 — 25, 2019 — 38, 2020 — 22 рашэнні аб назначэнні сямейнага капіталу.
З мэтай развіцця доўгатэрміновай дзяржаўнай падтрымкі шматдзетных сем’яў, стымулявання нараджальнасці і ўмацавання інстытута сям’і 8 верасня 2019 года быў падпісаны Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 345 «Аб сямейным капітале». За 2020 год прынята 37 рашэнняў аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу, з іх: 29 — на будаўніцтва ці набыццё жылых памяшканняў; 6 — на пагашэнне запазычанасці па крэдыце і выплату працэнтаў за карыстанне ім; 2 — на рэканструкцыю індывідуальнага жылога дома.
Аказваецца гуманітарная дапамога розным катэгорыям грамадзян. За 2020 год яна аказана 76 шматдзетным сем’ям; 6 сем’ям, якія выхоўваюць дзіця-інваліда; 7 сем’ям, дзе дзеці прызнаны ў сацыяльна-небяспечным становішчы.
У рамках акцыі «Збяром дзяцей у школу» Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сумесна з МДГА «ЮниХелп» штогод арганізоўваюць дабрачынную акцыю. Летась дапамогу атрымалі 110 дзяцей з 40 шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў.
У Карэліцкім раёне ордэнам Маці ўзнагароджана 21 жанчына, якая нарадзіла і выхавала 5 і больш дзяцей.
Да паслуг маючых патрэбу
Па стане на 1 снежня 2020 года колькасць адзінокіх, адзінока пражываючых грамадзян пажылога ўзросту, а таксама інвалідаў I-II групы складае 4970 чалавек. З іх: адзінокія — 454, адзінока пражываючыя — 3264, інваліды I-II групы — 1252 чалавекі.
У пажылых грамадзян і інвалідаў найбольш запатрабаванай формай сацыяльнага абслугоўвання з’яўляецца аказанне сацыяльных паслуг на даму сацыяльнымі работнікамі і сядзелкамі, што дазваляе прадоўжыць і зрабіць камфортным самастойнае пражыванне непрацаздольных грамадзян у хатніх умовах.
Сацыяльнымі работнікамі аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва абслугоўваецца 441 грамадзянін пажылога ўзросту і інвалід, які мае патрэбу ў старонняй дапамозе.
Цэнтрам асобным катэгорыям грамадзян аказваюцца сацыяльна-бытавыя паслугі разавага характару (паслугі пральні, масажа, касьбы траў у вяснова-асенні перыяд). За 2020 год такія паслугі атрымалі 468 грамадзян. 87 маючых патрэбу забяспечаны тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі. Паслугі пагадзіннага догляду за малалетнімі дзецьмі (паслугі няні) аказаны 10 сем’ям. Паслугі сядзелкі атрымалі 17 грамадзян, якія згубілі здольнасць да самаабслугоўвання, 4 інваліды I-ай групы атрымалі медыцынскія паслугі ў рамках дзяржаўнага сацыяльнага заказа.
Для садзейнічання грамадзянам, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю, адзеннем, абуткам і іншымі прадметамі першай неабходнасці пры ЦСАН функцыянуе салон «Міласэрнасць». Дзейнасць салонаў заснавана на прынцыпах сацыяльнага абслугоўвання: гуманнасці, даступнасці, сацыяльнай справядлівасці і канфідэнцыяльнасці. Пры салонах «Міласэрнасць» дзейнічаюць пункты пракату тэхнічных сродках рэабілітацыі (інвалідных крэслаў-калясак, хадункоў і іншага). У 2020 годзе дапамога аказана 937 грамадзянам.
ЦСАН праводзіць мэтанакіраваную работу па супрацоўніцтву з рознымі дабрачыннымі грамадскімі і рэлігіёзнымі арганізацыямі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь па пытаннях аказання гуманітарнай дапамогі грамадзянам, а таксама работу па зборы былых ва ўжыванні рэчаў шляхам правядзення мерапрыемстваў, акцый сацыяльнай накіраванасці.
Для падтрымання актыўнага ладу жыцця пажылых грамадзян, расшырэння межаў зносін у ЦСАН функцыянуе аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, якое на пастаяннай аснове наведваюць 76 грамадзян. Для аказання садзейнічання інвалідам ва ўстанаўленні згубленых навыкаў самаабслугоўвання і падрыхтоўцы да самастойнага жыцця ў ЦСАН ажыццяўляецца дзейнасць аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў, дапамогу ў якім атрымалі 40 маладых інвалідаў.
Пры ЦСАН функцыянуе адна рэабілітацыйна-працоўная майстэрня, 24 гурткі і клубы рознай накіраванасці. У сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй у 2020 годзе работа такіх аддзяленняў была арганізавана дыстанцыйна, у форме анлайн заняткаў, а таксама часткова (індывідуальна, у малых групах, на свежым паветры).
Поруч з прадастаўленнем традыцыйных паслуг пры ЦСАН арганізаваны новыя формы жыццяўладкавання і аказання сацыяльных паслуг пажылым людзям і інвалідам: дом сумеснага самастойнага пражывання, прыёмныя, гасцявыя і замяшчаючыя сем’і, дамы-зімоўкі, санаторый на даму.
У цяперашні час у раёне функцыянуюць 5 прыёмных і гасцявых сем’яў, 2 дамы ўзаемадапамогі і сацыяльнай падтрымкі, 2 замяшчаючыя сям’і.
Абараніць пажылых і інвалідаў
Вялікая ўвага ў раёне ўдзяляецца рабоце па забяспячэнні бяспечных умоў пражывання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў.
Штогод праводзяцца камісійныя абследаванні матэрыяльна-бытавых умоў пражывання сацыяльна-ўразлівай катэгорыі грамадзян з наступным вызначэннем патрабуючых відаў дапамогі.
Кожны год сродкі раённага бюджэту накіроўваюцца на правядзенне работ у домаўладаннях адзінокіх пажылых грамадзян і інвалідаў, інвалідаў I-II групы, шматдзетных і сацыяльна-небяспечных сем’яў.
З пачатку 2020 года выкананы работы па рамонце пячнога ацяплення ў 70 домаўладаннях: адзінокія грамадзяне (у тым ліку інваліды) — 22, адзінока пражываючыя (у тым ліку інваліды) — 28, шматдзетныя сем’і — 3; электраправодкі — 11 — адзінокія грамадзяне (у тым ліку інваліды) — 5, адзінока пражываючыя (у тым ліку інваліды) — 6, шматдзетныя сем’і — 1; выканана работ па ўстаноўцы і замене аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў АПА, па устаноўцы (рамонце) АПА са света-гукавым устройствам — 239. Зрасходавана 20,5 тысяч рублёў.
Вядзецца пэўная работа па прыцягненні паўналетніх працаздольных дзяцей да аказання дапамогі бацькам, якія маюць патрэбу ў забеспячэнні бяспечных умоў пражывання. Накіравана ў адрас дзяцей 89 пісьмаў аб аказанні дапамогі бацькам, 132 званкі па тэлефоне. З пачатку 2020 года змешчана на сацыяльныя ложкі 13 чалавек, у дом-інтэрнат — 7, накіравана да дзяцей, сваякоў — 215 чалавек.
Любяць спорт і паэзію
У раёне функцыянуе ДУСА «Жухавіцкі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў», які разлічаны на 105 ложка-месцаў.
За гады працы склаўся згуртаваны і высокапрафесійны калектыў. Ва ўмовах эпідсітуацыі пражываючыя не абдзелены ўвагай і клопатам — атрымліваюць не толькі медыцынскую, сацыяльную дапамогу, але для іх наладжваюцца творчыя сустрэчы і арганізоўваюцца канцэртныя праграмы. Жыхары інтэрната пішуць вершы, удзельнічаюць у спартыўных мерапрыемствах і карыстаюцца спартыўнымі трэнажорамі, займаюцца ў творчых рэабілітацыйных майстэрнях, наладжваюць творчыя персанальныя выставы.
Вялікім падспор’ем для пажылых і інвалідаў раёна з’яўляюцца сацыяльныя ложкі і бальніца сястрынскага догляду пры УАЗ «Карэліцкая ЦРБ», на якіх знаходзіцца 50 чалавек.
Мовай лічбаў:
У раёне пражывае 6876 пенсіянераў, з іх: 1290 працуючых, 5580 — па ўзросце, 783 — па інваліднасці, 199 — з выпадку страты кармільца, 155 — па выслузе гадоў, 134 маюць сацыяльныя пенсіі.
Галіна СМАЛЯНКА
Фота Наталлі САКАЛЯНСКАЙ