Рэгіянальная журналістыка ў новых рэаліях. Міністр інфармацыі Беларусі Ігар Луцкі сустрэўся з калектывам «Астравецкай праўды»
Міністр інфармацыі Беларусі Ігар Луцкі сустрэўся з калектывам «Астравецкай праўды».
Як працуе беларуская журналістыка, асабліва рэгіянальная, чым адрозніваецца газета сённяшняя ад той, якую чытачы трымалі ў руках яшчэ некалькі гадоў назад, якім выданне павінна быць і ў якім накірунку будзе рухацца ў новых рэаліях – пра гэта і не толькі выказаў меркаванне Ігар Уладзіміравіч.
– З супрацоўнікамі рэгіянальных газет я сустракаюся амаль кожны тыдзень, мне важна зразумець, як і чым вы жывеце, – адзначыў міністр, піша «Астравецкая праўда».
Журналісты заўсёды застаюцца журналістамі. Таму мы скарысталі магчымасць і папрасілі Ігара Луцкага адказаць на некалькі пытанняў.