Начальником Кореличского района газообеспечения назначен Вячеслав Шавейко

На пасадзе начальніка Карэліцкага раёна газазабеспячэння зацверджаны Вячаслаў Іванавіч Шавейка, які раней з’яўляўся галоўным інжынерам гэтага прадпрыемства.

Адукацыя вышэйшая, мае дыплом Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі. У мінулым працаваў інжынерам Карэліцкага раённага дзяржаўнага аб’яднання па абслугоўванні сельскай гаспадаркі «Сельгасхімія», начальнікам інспекцыі — галоўным дзяржаўным інжынерам-інспектарам Дзяржтэхнагляду Карэліцкага раёна ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, вядучым інжынерам ААТ «Карэліцкая райаграпрамтэхніка», намеснікам начальніка Карэліцкага цэха газавай гаспадаркі.

Па словах начальніка раёна газазабеспячэння, на Карэліччыне будзе працягнута праца па асноўных напрамках: забеспячэнне бесперабойнага, безаварыйнага і бяспечнага газазабеспячэння прыродным і звадкаваным газам насельніцтва пасёлка і раёна, а таксама сельскагаспадарчых і прамысловых прадпрыемстваў, работа па газіфікацыі населеных пунктаў раёна.

Іна ЛЕЙКА