С 22 февраля Кореличская центральная районная больница возвращается к обычному режиму работы
У Карэліцкім раёне палепшылася становішча з захворваемасцю на каранавірус. У сувязі з гэтым Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца з 22 лютага вяртаецца да звычайнага рэжыму працы. Пра гэта паведаміў намеснік галоўнага ўрача УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» Аляксей Каўцэвіч.
Зараз працэдуру дэзінфекцыі праходзіць хірургічнае аддзяленне, ідзе перапрафіляванне 40 ложкаў, раней падрыхтаваных для пацыентаў з COVID-19. З 22 лютага райбальніца аднаўляе працу ў звычайным рэжыме.
З улікам таго, што ў лютым штогод адзначаецца сезонны ўздым захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі, у раённай паліклініцы працягне працу «чырвоная» зона, дзе праводзіцца прыём пацыентаў з прыкметамі вострых рэспіраторных інфекцый і сімптомамі COVID-19. Ва ўсіх структурных падраздзяленнях ЦРБ захоўваецца масачны рэжым, а пры ўваходзе ў паліклініку наведвальнікам абавязкова памераюць тэмпературу.
Дзейнічае і абмежаванне на наведванне пацыентаў, якія знаходзяцца на стацыянарным лячэнні.
Іна ЛЕЙКА