В ЦСОН Кореличского района подведены итоги работы за 2020 год и определены задачи на 2021 год
У Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна падвялі вынікі работы за мінулы год і вызначылі задачы на бягучы год. Са справаздачай выступіла дырэктар Інэса СЯМІБРАТАВА.
У Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Карэліцкага раёна праводзіцца работа па аказанні пажылым людзям, ветэранам вайны дзейснай сацыяльнай дапамогі. Сацыяльным абслугоўваннем ахоплены 122 населеныя пункты.
Арганізавана работа 5 аддзяленняў, а з мэтай больш поўнага ахопу сацыяльным абслугоўваннем насельніцтва, у першую чаргу жыхароў сельскай мясцовасці, — работа 12 сацыяльных пунктаў, з іх двух на пастаяннай аснове ў Турцы і Міры.
У Цэнтры на ўліку стаіць 6711 грамадзян. Звярнулася за рознымі відамі дапамогі 9983 чалавекі, у тым ліку па тэлефоне «гарачай лініі» — 602. У сувязі са склаўшайся эпідэміялагічнай сітуацыяй у мінулым годзе пры Цэнтры па тэлефоне «гарачай лініі» ажыццяўляліся прыём і дастаўка спецыялістамі і сацыяльнымі работнікамі Цэнтра прадуктаў харчавання, медыкаментаў і тавараў першай неабходнасці на дом грамадзянам пажылога ўзросту і інвалідам — выканана 156 заявак.
У пажылых грамадзян і інвалідаў найбольш запатрабаванай формай сацыяльнага абслугоўвання застаецца аказанне сацыяльных паслуг на даму сацыяльнымі работнікамі і сядзелкамі. Сацработнікамі абслугоўваецца 441 грамадзянін пажылога ўзросту і інвалід, які мае патрэбу ў пабочнай дапамозе. Асобным катэгорыям грамадзян аказваюцца сацыяльна-бытавыя паслугі разавага характару (паслугі пральні, масажу, касьба траў у вясенне-асенні перыяд). За 2020 год такія паслугі атрымалі 530 грамадзян.
Для садзейнічання рэчамі першай неабходнасці грамадзян, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю, пры Цэнтры функцыянуе салон «Міласэрнасць». Маючыя патрэбу забяспечваюцца адзеннем, абуткам і іншымі прадметамі першай неабходнасці. За мінулы год дапамогу атрымалі 937 чалавек. Пры салоне дзейнічае пункт пракату тэхнічных сродкаў рэабілітацыі (інвалідных крэслаў-калясак, палак, хадункоў і інш). Летась дапамога аказана 49 грамадзянам.
Для падтрымання актыўнага ладу жыцця пажылых людзей, расшырэння межаў зносін у Цэнтры функцыянуе аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, якое на пастаяннай аснове наведвае 76 чалавек, а для аказання садзейнічання інвалідам ва ўстанаўленні згубленых навыкаў самаабслугоўвання і падрыхтоўцы да самастойнага жыцця ажыццяўляе дзейнасць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў, дапамогу ў якім атрымалі 40 маладых інвалідаў.
Пры Цэнтры функцыянуе адна рэабілітацыйна-працоўная майстэрня, 24 гурткі і клубы рознай накіраванасці. Спецыялісты аддзяленняў прымаюць удзел у арганізацыі і правядзенні культурна-масавых мерапрыемстваў, акцый. Маладыя інваліды штогод прымаюць удзел у фестывалі творчасці інвалідаў «Калі мы разам — мы мацней!»
Пэўная работа праводзіцца па расшырэнні асартыментнага пераліку сацыяльных паслуг, укараненні новых форм сацыяльнага абслугоўвання. На тэрыторыі раёна адкрыты і функцыянуюць 5 прыёмных і гасцявых сем’яў, 2 дамы ўзаемадапамогі і сацыяльнай падтрымкі, 2 замяшчаючыя сям’і.
З пачатку 2020 года выкананы работы па рамонце пячнога ацяплення ў 70 домаўладаннях. Выконваліся работы па ўстаноўцы і замене аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, апавяшчальнікаў са света-гукавым устройствам. Зрасходавана 20,5 тыс. рублёў.
За апошнія 5 гадоў прынята 178 рашэнняў аб назначэнні сямейнага капіталу, 37 рашэнняў — аб датэрміновым выкарыстанні сродкаў сямейнага капіталу.
На сходзе былі названы перспектыўныя задачы дзейнасці Цэнтра. Сярод іх — забеспячэнне выяўнога прынцыпу ў аказанні сацыяльных паслуг і развіццё стацыянаразамяшчальных тэхналогій сацыяльнай работы з непрацаздольнымі грамадзянамі і іншыя.
У правядзенні нарады прыняла ўдзел начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама Іна Богуш. У сваім выступленні прамоўца звярнула ўвагу прысутных на шэраг важных і надзённых пытанняў. Шмат увагі адвяла ролі сацыяльнага работніка, які не павінен заставацца ў баку і аказваць дапамогу маючым патрэбу. Сацыяльнай службе трэба працаваць у цеснай сувязі з ідэалагічным актывам сельгаскааператываў і работнікамі сельсаветаў. Трэба шукаць новыя формы работы і рабіць разнастайнымі разавыя паслугі.
На сходзе Ганаровымі граматамі і Падзякамі былі адзначаны лепшыя супрацоўнікі Цэнтра. Сярод іх — загадчыкі аддзяленняў дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і для інвалідаў Вольга Жук і Ірына Трыбуць, эканаміст Наталля Партоль, сацыяльныя работнікі Павел Бакей, Вольга Мухіна, Таццяна Манько, Галіна Гапонік, Таццяна Мурашкевіч, інспектары па асноўнай дзейнасці Людміла Ракач і Таццяна Кузьміч, кіраўнік гуртка аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Аляксандра Шутко, юрыст Вольга Галаш, прыбіральшчыца службовых памяшканняў Галіна Навумовіч.
Галіна СМАЛЯНКА
Фота Наталлі САКАЛЯНСКАЙ