В Кореличском районе проходит месячник пожарной безопасности
У 2021 годзе на тэрыторыі Гродзенскай вобласці адбылося 85 пажараў, у 2020 годзе зафіксавана 63 узгарання. Загінула ў бягучым годзе 10 чалавек, у 2020 годзе — 8. У Карэліцкім раёне ў бягучым годзе адбылося 6 пажараў, у 2020 — 2. Адзін чалавек загінуў, у мінулым годзе смерцяў не было зарэгістравана.
Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да асенне-зімовага перыяду з 8 па 26 лютага праводзіцца месячнік пажарнай бяспекі ў жылых домаўладаннях (кватэрах) грамадзян па прафілактыцы гібелі людзей на пажарах.
У сувязі з гэтым сіламі назіральных камісій арганізаваны комплекс мерапрыемстваў па вывучэнне умоў жыццядзейнасці ў домаўладаннях грамадзян. Суб’ектамі прафілактыкі будзе праводзіцца праверка сістэм ацяплення і электрагазазабеспячэння, наяўнасці спраўнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, у тым ліку АПА з вывадам сігналу трывогі на знешняе светагукавое ўстройства.
Работнікі МНС будуць праводзіць выступленні ў працоўных калектывах, на бацькоўскіх і сельскіх сходах.
Просім грамадзян актыўна падключацца да акцыі і паведамляць пра кватэры, якія прадастаўляюцца для распіцця спіртных напояў; пустуючыя домаўладанні, дзе збіраюцца асобы катэгорыі без пэўнага месца жыхарства, а таксама пра выпадкі парушэнняў правоў і інтарэсаў дзяцей і іншыя правапарушэнні па нумарах: 101, 102 або 112. Акрамя таго, у перыяд акцыі можна падаць заяўку на абследаванне супрацьпажарнага стану домаўладання або кватэры — арганізатары пакажуць на недахопы і акажуць кансультатыўную дапамогу па іх ліквідацыі.
Кацярына ЗУЗА,
інспектар Карэліцкага РАНС