Депутаты Александр Сонгин и Эльвира Сороко поздравляют кореличчанок с 8 Марта

Паважаныя жанчыны!

Сардэчна віншуем вас з цудоўным святам вясны — 8 Сакавіка!

Усё самае лепшае і добрае мы звязваем з жанчынамі: каханне і пяшчота, цяпло дамашняга ачага, прыгажосць і вернасць. З мілай усмешкай вы вырашаеце вельмі складаныя задачы і няма такіх перашкод, якія б выстаялі перад вашым пяшчотным позіркам.

Шчыра жадаем вам захаваць маладосць душы, актыўную жыццёвую пазіцыю і імкненне ўдасканальвацца.

Хай кожны ваш дзень будзе яркім, кожнае намаганне плённым, кожная задума рэалізаванай, а кожнае жаданне споўніцца!

 

Эльвіра САРОКА, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Аляксандр СОНГІН, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.