Районный исполнительный комитет и районный Совет депутатов поздравляют с Днем женщин
Дарагія жанчыны!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з цудоўным веснавым святам — Днём жанчын!
Гэты дзень заўсёды асацыюецца з вясной і сонцам, новымі надзеямі і светлым настроем.
Немагчыма ўявіць свет без жанчын. Ва ўсе часы жанчыны ўвасаблялі сабой крыніцу натхнення, аснову ўсіх асноў. Вашы энергія, унутраная сіла, актыўная жыццёвая пазіцыя нясуць у свет дабро, згоду і каханне.
Многае ляжыць на вашых плячах — і адказнасць за выхаванне дзяцей, і штодзённыя клопаты аб добраўпарадкаванні хатняга ачага. Пры гэтым вы знаходзіце ў сабе сілы старанна працаваць на карысць грамадства. Вашы веды, талент і вялікая працавітасць даюць бліскучыя вынікі ў розных сферах.
Прыміце ад нас вялікую падзяку за ваш удзел у жыцці нашага раёна, за тое, што ўмееце зрабіць свет дабрэй і высакародней, знайсці патрэбныя словы і падтрымаць у цяжкую хвіліну.
8 сакавіка — выдатная нагода для таго, каб мы, мужчыны, маглі яшчэ раз паўтарыць: «Мы вас любім!».
Жадаем вам моцнага здароўя, дабра, пастаяннай увагі блізкіх. Няхай вам ва ўсім спадарожнічае поспех. Будзьце шчаслівыя і каханыя!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў