Карэліччане прывезлі ўзнагароды з фестывалю «Танцуем па-даўнейшаму»
Фестываль-свята «Танцуем па-даўнейшаму» адбыўся на базе філіяла «Дзітвянскі Дом культуры» Лідскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці. У ім прынялі ўдзел фальклорны танцавальны калектыў «Спадчына» і Карэліцкі Дом рамёстваў.
У конкурсе беларускіх народных побытавых танцаў паказалі сваё майстэрства Аляксандр Чарапанаў і Вольга Ложачнік (на здымку) з нашага раёна. Ім уручаны Дыплом ІІ ступені ў намінацыі «Побытавы танец» (узроставая катэгорыя 18-50 гадоў).
Удзельнікі дэфіле ў традыцыйных строях «Мода з куфара» Аляксандр Заблоцкі і Паліна Мельнік прадэманстравалі народныя касцюмы карэліцкага краю.
фальклорны танцавальны калектыў «Спачына» Карэліцкага РЦКіНТ выканаў «Тудараўскую кадрылю» і адзначаны Дыпломам удзельніка фестывалю.
Галіна СМАЛЯНКА