Кореличчина вошла в тройку лидеров Гродненской области на зеленой жатве (+инфографика)
Паводле аператыўных дадзеных на 15 чэрвеня, у раёне скошана 12988 га траў першага ўкосу, што складае 84% ад плана. Убрана 90% ад скошанага.
Па тэмпах касьбы лідзіруюць ДП «Лукі-Агра» (99%), СВК «Маяк-Заполле» (96%) і СВК «Свіцязянка-2003» (91%).
У раёне нарыхтавана 69424 т сенажу (42% ад планавых паказчыкаў), 1034 т сена (11%), 3894 т сіласу (2%).
Па аб’ёмах закладзенага сенажу лідзіруюць ДП «Лукі-Агра» (13640 т, 59%), ДП «Племзавод Карэлічы» (4316 т, 48%) і ДП «Царука» (6403 т, 44%).
На адну ўмоўную галаву жывёлы цяпер у гаспадарках раёна назапашана 7,2 ц кармавых адзінак. Патрэбнасць у аб’ёмістых кармах на год складае 28 ц карм. адз. у разліку на адну ўмоўную галаву жывёлы.
Найбольш высокую забяспечанасць кармамі паказваюць ДП «Лукі-Агра» — 9,7 ц карм. адз., ДП «Царука» — 8,4 ц карм. адз., СВК «Маяк-Заполле» — 8,1 ц карм. адз.
Па тэмпах касавіцы Карэліцкі раён уваходзіць у тройку мацнейшых у вобласці (84%). Лідзіруюць Гродзенскі (98%) і Бераставіцкі (97%) раёны.
Па аб’ёмах нарыхтаванага сенажу Карэліцкі раён знаходзіцца на трэцяй пазіцыі (42%), саступаючы Гродзенскаму (55%) і Бераставіцкаму раёнам (42%).
Па нарыхтоўцы кармоў на адну ўмоўную галаву жывёлы Карэліцкі раён займае другую пазіцыю на Гродзеншчыне (7,2 ц карм. адз.). Апярэджваюць карэліцкіх аграрыяў толькі работнікі Гродзенскага раёна з паказчыкам у 7,3 ц карм. адз.
Іна ЛЕЙКА