Проведено заседание Совета Кореличского районного объединения профсоюзов
Адбылося пасяджэнне Савета Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў.
З інфармацыяй аб ходзе выканання Плана мерапрыемстваў па рэалізацыі Праграмы дзейнасці Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі на 2020-2025 гады і рэалізацыі рашэнняў ІІІ Пленума Савета ФПБ выступіла старшыня Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Лідзія Шэўка.
Слова трымалі старшыня пярвічнай арганізацыі прафсаюза УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» Аляксандр Шашко і старшыня райкама прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Наталля Казарэз, якія расказалі аб дзейнасці ўзначальваемых прафсаюзных арганізацый у дадзеным накірунку.
З задачамі прафсаюзных арганізацый Карэліцкага раёна па арганізацыі аздараўлення дзяцей у летні перыяд бягучага года пазнаёміла прысутных старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Ларыса Трафімчык.
На пасяджэнні былі разгледжаны пытанні выканаўчай і ўнутрыпрафсаюзнай дысцыпліны і ўнясення змен у склад прэзідума Савета Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў.
Галіна СМАЛЯНКА
Фота Нэлі МАІСЕЕНКІ