Члены ИПГ № 5 Кореличского райисполкома встретились с коллективом ДРСУ № 158

На сустрэчу з калектывам ДРБУ-158 камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Гроднааблдарбуд» прыйшлі члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы № 5 Карэліцкага райвыканкама на чале з намеснікам кіраўніка групы, начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, старшынёй РА ГА «Беларускі саюз жанчын» Інай Санчук.

«Вакцынацыя як эфектыўны спосаб супрацьдзеяння распаўсюджванню каранавіруснай інфекцыі» — галоўная тэма адзінага дня інфармавання. Слова трымала загадчык аддзела ДУ «Карэліцкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» Валянціна Бузюк. «Ваш калектыў адным з першых сустрэўся з каранавіруснай інфекцыяй, таму для вас гэтая тэма актуальная», — сказала прамоўца. Звянула ўвагу на тое, што за апошні дзень, 14 ліпеня, колькасць выпадкаў заражэння COVІD-19 узрасла. Адным з найбольш эфектыўных спосабаў прафілактыкі назвала вакцынацыю. Прайсці яе можна ў Карэліцкай раённай і Мірскай гарпасялковай паліклініках, ёсць выязныя брыгады ў лячэбных установах раёна.

— Вакцынацыя — дзяржаўная справа, — адзначыла Валянціна Бузюк. — Калі вы працуеце ў калектывах, наведваеце магазіны, іншыя месцы, то непрывітыя падвяргаюць небяспецы заражэння каранавіруснай інфекцыяй сябе і іншых людзей. Прышчэпка абароніць ад цяжкага захворвання.

На сустрэчы былі агучаны і дадатковыя тэмы. Аб прафілактыцы цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў супраць жыцця і здароўя грамадзян, у тым ліку сямейна-бытавых злачынстваў, вёў размову галоўны інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі раённага аддзела ўнутраных спраў Аляксандр Ульянка. Прадстаўнік праваахоўных органаў заклікаў грамадзян паводзіць сябе дастойна ў быту, не злоўжываць спіртнымі напоямі, не курыць у ложку — весці здаровы лад жыцця, што дапаможа прадухіліць злачынствы.

Іна Санчук закранула тэму бяспекі грамадзян. Прамоўца засяродзіла ўвагу на паводзінах на вадзе: трэба захоўваць неабходныя правілы. «Вада памылак не даруе,» — адзначыла Іна Міхайлаўна і заклікала правільна весці сябе на вадаёмах, пільна сачыць за дзецьмі.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Анастасіі СТАНКЕВІЧ