Директор КСУП «Луки-Агро» Николай Гавина и главный экономист СПК «Свитязянка-2003» Наталья Мелешко награждены медалями «За трудовые залуги»
Адпаведны ўказ №245 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Ордэнаў, медаляў, званняў заслужаных дзеячаў за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у забеспячэнне абароназдольнасці краіны, развіццё прамысловага комплексу рэспублікі і будаўнічай галіны, сельскай і дарожнай гаспадаркі, дасягненні ў сферы аховы здароўя, навукі, адукацыі і культуры, заслугі ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў і спартсменаў удастоены 102 прадстаўніка розных сфер дзейнасці краіны. Трэцяя частка з іх – гродзенцы. Вырашана ўзнагародзіць:
ордэнам Пашаны
Вількель Данусю Антонаўну – аператара машыннага даення камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Больцішкі”, Воранаўскі раён.
медалём “За працоўныя заслугі”
Адасько Люцыю Яўгенюшаўну – намесніка старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама;
Буйко Івана Мікалаевіча – намесніка дырэктара па перавозках адкрытага акцыянернага таварыства «Лідаспецаўтатранс»;
Буцю Івана Дзянісавіча – трактарыста-машыніста сельскагаспадарчай вытворчасці камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Эксперыментальная база «Кастрычнік», Воранаўскі раён;
Вішнеўскую Аксану Барысаўну – намесніка генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце і сацыяльна-бытавых пытаннях адкрытага акцыянернага таварыства «Малочны Мір»;
Гавіну Мікалая Аляксандравіча – дырэктара камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Лукі-Агра», Карэліцкі раён;
Гузеня Станіслава Юльянавіча – дырэктара філіяла «Жалудоцкі агракомплекс» адкрытага акцыянернага таварыства «Агракамбінат «Скідзельскі», Шчучынскі раён;
Гурчанка Вольгу Іванаўну – намесніка брыгадзіра таварнага комплексу «Масаляны» раённага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Масаляны», Бераставіцкі раён;
Жалезняковіч Алену Іванаўну – дырэктара ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны прафесійны ліцэй будаўнікоў №1»;
Івуць Святлану Валянцінаўну – галоўнага бухгалтара адкрытага акцыянернага таварыства «Лідскі малочнакансервавы камбінат»;
Казакова Анатолія Анатольевіча – кіраўніка фермерскай гаспадаркі «Казакоў А.А.», Смаргонскі раён;
Косага Генадзія Вітольдавіча – вадзіцеля аўтамабіля адкрытага акцыянернага таварыства «Лідахлебапрадукт»;
Куліка Лявона Лявонавіча – дырэктара філіяла «Лідскі хлебазавод» адкрытага акцыянернага таварыства «Гроднахлебпрам»;
Мазуркевіча Яна Станіслававіча – генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Кіруючая кампанія холдынга «ГроднаАблсельгастэхніка»;
Масквенкова Пятра Мікалаевіча – трактарыста-машыніста сельскагаспадарчай вытворчасці камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Імя Адама Міцкевіча», Мастоўскі раён;
Мялешка Наталлю Аляксандраўну – галоўнага эканаміста сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Свіцязянка-2003», Карэліцкі раён;
Навіцкага Ігара Часлававіча – начальніка аддзела кадраў адкрытага акцыянернага таварыства «Малочны Мір»;
Олісаву Іну Іванаўну – намесніка генеральнага дырэктара па вытворчасці адкрытага акцыянернага таварыства «Гроднахлебпрам»;
Парчэўскага Юрыя Віктаравіча – абвальшчыка мяса каўбасна-кулінарнага цэха адкрытага акцыянернага таварыства «Гродзенскі мясакамбінат»;
Савіцкага Рамуальда Баляслававіча – вадзіцеля аўтамабіля філіяла «Смаргонскія малочныя прадукты» адкрытага акцыянернага таварыства «Лідскі малочна-кансервавы камбінат»;
Санько Андрэя Антонавіча – дырэктара закрытага акцыянернага таварыства «Гудзевічы», Мастоўскі раён;
Сачок Святлану Уладзіміраўну – аператара свінагадоўчага комплексу камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Пагранічны-Агра», Бераставіцкі раён;
Чарняўскага Андрэя Вітольдавіча – вытворцу работ будаўнічага ўпраўлення №210 адкрытага акцыянернага таварыства «Гроднапрамбуд»;
Чырыцу Валянціна Эдуардавіча – дырэктара камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Смаргонская райплемстанцыя», Смаргонскі раён;
Шылко Ірыну Юльянаўну – вядучага заатэхніка камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Эксперыментальная база «Пагародна», Воранаўскі раён;
Шымановіч Вольгу Канстанцінаўну – жывёлавода філіяла «Дзітва» адкрытага акцыянернага таварыства «Лідахлебапрадукт», г.Ліда;
Эйсманта Іосіфа Іосіфавіча – намесніка дырэктара Гродзенскага вытворча-гандлёвага філіяла адкрытага акцыянернага таварыства «Агракамбінат «Скідзельскі»;
Янушка Вольгу Васільеўну – намесніка генеральнага дырэктара па вытворчасці адкрытага акцыянернага таварыства «Слонімскі мясакамбінат»;
Янушку Уладзіміра Валяр’янавіча – намесніка кіраўніка аддзялення ў раслінаводстве камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Варанецкі», Бераставіцкі раён.
Прысвоіць ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь:
“Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь”:
Таранцею Віктару Пятровічу – загадчыку кафедры педагогікі і сацыяльнай работы ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы»;
Хацько Ларысе Лук’янаўне – адміністратару народнага музея баявой і працоўнай славы ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны прафесіянальна-тэхнічны каледж бытавога абслугоўвання насельніцтва»;
“Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь”
Анікеевай Марыне Яўгенаўне – генеральнаму дырэктару адкрытага акцыянернага таварыства «Малочны Мір».
Гродненская правда