Заместитель председателя КУСП «Черняховский-Агро» по идеологической работе Елена Макар: «Нам, белорусам, необходимо держаться вместе»

Аналiзуючы тое, што адбываецца ў краiне вось ужо амаль год, прыходзiш да высновы, што ўсе падзеi па абвастрэнню сiтуацыi як унутры краiны, так i ў адносiнах урадаў iншых краiн да Беларусi — гэта загадзя спланаваныя мерапрыемствы,— лічыць намеснік старшыні КУСП “Чарняхоўскі-Агра” па ідэалагічнай рабоце Алена Макар.

Пачынаючы са спробы парушэння маральна-псiхалагiчнага клiмату ўнутры краiны праз арганiзацыi пратэстных мiтынгаў, да падтрымкi тэрарыстычных груповак, Захад намагаецца дэстабiлiзаваць абстаноўку не толькi ўнутры нашай краiны, але i на ўсiм Еўразiйскiм кантыненце. А гэта ў сваю чаргу можа прывесцi да чалавечых ахвяр, падзення ўзроўню дабрабыту людзей i эканомiкi краiны, масштабных канфлiктаў памiж дзяржавамi. Таму нам, беларусам, неабходна трымацца разам, аб’яднаць намаганнi, каб з годнасцю вытрымаць усе падобныя атакi i нацiскi. Нельга дапусцiць развязвання Трэцяй Сусветнай вайны. Тым больш, што наш беларускi народ як нiхто iншы ведае, якiм коштам дасталася шчасце жыць i працаваць пасляваеннаму пакаленню ў мiры i згодзе.

Іна ЛЕЙКА

1