Идеологический актив Кореличчины обсудил актуальные вопросы

На свае чарговыя заняткі ідэолагі раёна сабраліся ў Карэліцкім маладзёжным цэнтры культуры, дзе абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў.

Па асноўнай тэме адзінага дня інфармавання «Ключавыя аспекты «Вялікай размовы з Прэзідэнтам» слова трымаў намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Яўген Чычкан. Прадстаўнік мясцовай улады заклікаў ідэалагічны актыў раёна абмеркаваць «Вялікую размову з Прэзідэнтам» у працоўных калектывах.

«Прафілактыка дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх» — дадатковая тэма, па якой выступіў намеснік начальніка міжраённага аддзела ДАІ Навагрудскага РАУС Уладзімір Брынкевіч. Прамоўца расказаў аб праводзімай прафілактычнай рабоце па папярэджанні здарэнняў. Засяродзіў увагу на тым, каб дзеці насілі святлоадлюстроўваючыя элементы, былі прышпілены рамянямі бяспекі, для іх выкарыстоўваліся крэслы ў аўтамабілях, а таксама паказваць і расказваць, як паводзіць сябе на пешаходных пераходах, не дазваляць ім гуляць на праезджай часці і інш. Яўген Чычкан падкрэсліў, што бацькам трэба больш увагі ўдзяляць іх выхаванню.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Іна Санчук звярнула ўвагу ідэалагічнага актыву раёна на пытанне падрыхтоўкі святкавання Дня народнага адзінства 17 верасня бягучага года і заклікала прыцягваць да гэтай справы Карэліцкі раённы краязнаўчы музей і школьныя музеі раёна.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Наталлі САКАЛЯНСКАЙ