Заместитель председателя Кореличского райисполкома Игорь Лазаревич встретился с почтальонами и связистами района
Намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Ігар Лазарэвіч сустрэўся з працоўнымі калектывамі Карэліцкіх участкаў —паштовай сувязі Навагрудскага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі Гродзенскага філіяла РУП Белпошта» і электрасувязі Слонімскага занальнага вузла электрасувязі Гродзенскага філіяла РУП «Белтэлекам».
Ігар Раманавіч у дыялогу перад паштавікамі і сувязістамі звярнуўся да развіцця галіны эканомікі раёна — за сем месяцаў бягучага года яна мае станоўчую тэндэнцыю. Адзначыў, што нягледзячы на ўмовы надвор’я, на Карэліччыне першымі ў вобласці завяршылі ўборку збожжавых і зернебабовых культур пры ўраджайнасці 44,2 ц з гектара. Што ж датычыць ільну-даўгунцу, то ўбрана 36% плошчаў, а наколькі парадуе культура сёлета — пакажа час.
Станоўчая тэндэнцыя назіраецца таксама ў эксплутацыі транспарту, будаўніцтве жылля, аказанні бытавых паслуг. Бытавікі ў мінулым годзе прыпынілі выязны гандаль з пандэміяй COVІD-19, зноў вярнуліся да прывычнага рытму працы.
Прамоўца засяродзіў увагу на гандлёвым абслугоўванні жыхароў раёна. «Мы чакалі большага ад ААТ «Санта Рытэйл», — адзначыў Ігар Лазарэвіч. — Звярніце ўвагу на цэны: Карэлічы насычаны гандлёвымі аб’ектамі, а тут кошт на прадукты быў вышэйшы. Пакупнік ідзе за таварам туды, дзе можна купіць танней і прадукцыя больш разнастайная».
Падчас сустрэчы прадстаўнік мясцовай улады даў тлумачэнні на цікавячыя прысутных пытанні.
Галіна СМАЛЯНКА
Фота Іны ЛЕЙКІ