Кореличчанин пожаловался на состояние дороги в сторону Баратина. Что ответили в ДРСУ

Жыхар г.п. Карэлічы звярнуўся ў рэдакцыю «Полымя» са скаргай на стан дарогі ў бок вёскі Барацін Красненскага сельсавета. З-за ямак пасля дажджу дарога ператвараецца ў паласу перашкод, — наракае мужчына.

Журналіст «Полымя» выехаў на месца і пераканаўся, што дарога, якая збочвае  направа з цэнтральнай шашы ў напрамку Бараціна, сапраўды не ў лепшым стане.

У ДРБУ-158 журналісту расказалі, што насамрэч дарога праблемная і патрабуе капітальнага рамонту, бо асфальтавае пакрыццё даўно выйшла са строю. Штогод вясной дарожнікі праводзяць падсыпку і прафіляванне гэтай дарожнай артэрыі. На працягу верасня будуць праведзены работы, якія забяспечаць праезд транспарту.

Іна ЛЕЙКА

Фота прадастаўлена чытачом