Дорогу в сторону деревни Баратин отремонтировали

Жыхар райцэнтра, які паскардзіўся ў рэдакцыю “Полымя” на стан дарогі ў бок вёскі Барацін Красненскага сельсавета (газета “Полымя” № 70 ад 4 верасня 2021 г. артыкул “Не дарога, а паласа перашкод”), удзячны ДРБУ-158 за праведзеную работу.

Карэспандэнт “Полымя” выехала на месца, каб паглядзець, што ўдалося зрабіць. Сапраўды, ямаў пасярод дарогі больш няма, відаць, тут прайшоў грэйдар, і мы без перашкод праехалі да вёскі. Спадзяёмся, што і іншыя праблемныя ўчасткі дарог будуць уладкаваны для камфортнага аўтамабільнага і пешаходнага руху.

Іна ЛЕЙКА

Фота аўтара