На полях Кореличчины: обзор сельхозработ на 1 сентября
На палях раёна працягваецца ўборка саломы. Вызвалена 79% плошчаў, засталося ўбраць амаль 4 тыс. га.
Паднята 45% ільнотрасты. З неабходных плошчаў у 2150 га звезена 957 га. Сабрана 318 тон ільнонасення пры ўраджайнасці 2,8 ц/га.
Пад сяўбу азімых культур узарана 48% плошчаў, пад сяўбу крыжакветных — 101%. Пасеяна 101% азімых крыжакветных культур.
Пачалася ўборка кукурузы на сілас. З неабходных 4771 га ўбрана 300 га, або 6%.
Хімпраполка азімага рапсу праведзена на 61% плошчаў.
Працягваецца нарыхтоўка кармоў для грамадскага пагалоўя. Маецца 51893 тоны кармавых адзінак, на адну ўмоўную галаву атрымана 18,1 ц кармавых адзінак, што больш на 1 ц карм. адз. у параўнанні з мінулым годам.
Уносяцца ўгнаенні. Так, арганіка ўнесена на 35% плошчаў. Маецца 59% азоту, 32% фосфару, 88% калію.