Появится ли дополнительная автобусная остановка в Березовце?
На сустрэчы з насельніцтвам у вёсцы Беразавец Турэцкага сельсавета, на якую прыехалі прадстаўнікі мясцовай улады і супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, было ўзнята пытанне наконт абуладкавання дадатковага аўтобуснага прыпынку і павільёна, каб сельскія жыхары ў больш зручных умовах маглі чакаць рэйсавых аўтобусаў.
Начальнік ДРБУ № 158 КУП «Гроднааблдарбуд» Мікалай Кадлубай паведаміў, што згодна з дзеючым стандартам знаходжанне даступных аўтобусных прыпынкаў не павінна перавышаць тры кіламетры ад населенага пункта. У заяўленым выпадку размяшчэнне дзеючага аўтобуснага прыпыначнага пункта адпавядае гэтаму стандарту. Адлегласць ад запрошваемага дадатковага прыпыначнага пункта для новай пасадачнай пляцоўкі складае не больш за 500 м да існуючага прыпыначнага пункта на аўтамабільнай дарозе Н-6191 Беразавец — Лукі — Далматаўшчына. Абуладкаванне новага дадатковага павільёна на вышэйназванай аўтамабільнай дарозе ў вёсцы Беразавец не прадуглеждана.
Падрыхтавала Галіна СМАЛЯНКА