Парламентарии Эльвира Сороко и Александр Сонгин поздравляют жителей Кореличского района с Днем Октябрьской революции

Паважаныя карэліччане! Віншуем вас

з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!

7 лістапада — дата, якая вызначыла развіццё нашай краіны. Гэтае свята — сімвал павагі да мінулага і слаўных традыцый папярэдніх пакаленняў.

Аддаючы даніну памяці гістарычным падзеям, сёння наша краіна ўпэўнена рухаецца наперад. Мы ганарымся сваімі дасягненнямі: сацыяльна-арыентаванай эканомікай, адукацыяй, навукай і культурай. А ідэі аб’яднання і салідарнасці працоўных, роўнасці ўсіх людзей застаюцца актуальнымі і ў наш час.

Жадаем вам стваральнай і творчай дзейнасці, міру, дабра і дабрабыту! Са святам!

 

Эльвіра САРОКА, член Савета Рэспублікі

Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,

Аляксандр СОНГІН, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.