Подписано соглашение между Кореличским районным исполнительным комитетом, нанимателями Кореличского района и Кореличским районным объединением профсоюзов на 2021-2024 годы

10 лістапада падпісана і ўступіла ў сілу Пагадненне паміж Карэліцкім раённым выканаўчым камітэтам, наймальнікамі раёна і Карэліцкім раённым аб’яднаннем арганізацый прафсаюзаў на 2021-2024 гады.

Пагадненне ад імя бакоў падпісалі старшыня Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Генадзій Шатуеў, упаўнаважаны ад наймальнікаў Карэліцкага раёна дырэктар Карэліцкага РУП ЖКГ Аляксандр Рудак і старшыня Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Лідзія Шэўка.

Пагадненне служыць асновай для заключэння калектыўных дагавораў у арганізацыях, якія падпадаюць пад яго сферу дзеяння. Калектыўныя дагаворы могуць утрымліваць дадатковыя і больш ільготныя ў параўнанні з Пагадненнем працоўныя і сацыяльна-эканамічныя гарантыі ў адпаведнасці з заканадаўствам. У цэлым палажэнні Пагаднення накіраваны на забеспячэнне вытворча-тэхналагічнай, працоўнай, выканальніцкай дысцыпліны, стварэнне належных умоў працы, падтрымку маладых спецыялістаў і іншых катэгорый работнікаў, якія маюць патрэбу ў дадатковай абароне, павышэнне эфектыўнасці грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы, узаемадзеянне паміж бакамі сацыяльнага партнёрства па захаванні працоўных месцаў, працаўладкаванні вызваляемых работнікаў.

— Падпісанню гэтага важнага дакумента папярэднічала вялікая падрыхтоўчая работа, — адзначае Лідзія Шэўка. — Камісіяй паміж раённым выканаўчым камітэтам, саюзам наймальнікаў, прафсаюзамі быў улічаны вопыт дзеяння такога пагаднення на 2018-2021 гады, усе змены, якія адбыліся за гэты час. У новы дакумент былі ўнесены неабходныя карэкціроўкі ў адпаведнасці з бягучым момантам часу, сучаснымі патрабаваннямі, падыходамі ў сацыяльных адносінах і эканоміцы. У новым дакуменце прадугледжаны ўзнагароджанні, даплаты і выплаты, у якія ўваходзяць аздараўленне, лячэнне і адпачынак пры сыходзе ў працоўны водпуск; за бездакорную працу ў арганізацыі, за асаблівыя поспехі ў працы і г.д., гарантыі работнікам, якія маюць на ўтрыманні дзяцей; больш высокія гарантыі і для моладзі; сацыяльная абарона пажылых людзей, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, пенсіянераў, інвалідаў, якія працуюць у арганізацыі. Вялікая ўвага надаецца раздзелу ахова працы.

Іна ЛЕЙКА

Фота Наталлі САКАЛЯНСКАЙ