Районный исполнительный комитет и районный Совет депутатов поздравляют кореличчан с Днем октябрьской революции
Паважаныя жыхары Карэліцкага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні
з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!
Рэвалюцыя 1917 года стала адной з самых значных падзей ХХ стагоддзя, якая карэнным чынам паўплывала на ход далейшай сусветнай гісторыі. Дзякуючы Вялікаму Кастрычніку беларускі народ здабыў дзяржаўнасць, стварыў эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял, збярог і ўзбагаціў нацыянальную культуру. Людзі атрымалі права на працу, адукацыю, адпачынак, удзел у кіраванні краінай.
Мы ганарымся працоўнымі здзяйсненнямі, воінскім гераізмам, навуковымі адкрыццямі савецкага часу. Імкнемся захаваць і прымножыць усё лепшае, што дасталася нам ад папярэднікаў, якія вызначылі сваімі прыярытэтамі такія каштоўнасці, як справядлівасць, праца, роўнасць.
Жадаем усім жыхарам раёна моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых працоўных дасягненняў.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў