В Кореличском районе близится к завершению уборка сахарной свеклы и кукурузы на зерно

Цукровыя буракі ўбраны на 2470 га, або на 74% плошчаў. Накапана 130995 тон. Ураджайнасць склала 530 ц/га. Засталося ўбраць 885 га. Вывезена на буракапрыёмныя пункты 92766 тон.

Зяблевая апрацоўка глебы праведзена на 41% плошчаў пры плане 17566 га. За дзень аграрыі апрацоўваюць 387 га.

Кукуруза на зерне ўбрана на 1493 га, або на 77% плошчаў. Атрымана 13746 тон. Ураджайнасць склала 92 ц/га.

Для грамадскага пагалоўя назапашана 8095 тон сена (89%), 176822 тоны сенажу (108%), 156245 тон сіласу (92%), у тым ліку з кукурузы — 150363 тоны. Нарыхтавана травяных кармоў у стрэйч-плёнку 8890 тон. На кожную ўмоўную галаву нарыхтавана 33,9 ц кармавых адзінак, што больш на 1,6 ц карм. адз., чым у мінулым годзе.

Іна ЛЕЙКА