Ход полевых работ в Кореличском районе на 16 ноября

На палях раёна працягваюцца сельскагаспадарчыя работы. Так, цукровыя буракі ўбраны на 96% плошчаў. Накапана 174648 тон пры ўраджайнасці 540 ц/га. На буракапрыёмныя пункты вывезена 124529 тон.
Зяблевая апрацоўка глебы праведзена на 69% плошчаў. Аграрыям неабходна апрацаваць 17566 гектараў. За дзень праходзіць апрацоўку 250 га.
Завершана ўборка кукурузы на зерне і сілас. На сілас атрымана 170608 тон пры ўраджайнасці 372 ц / га. Валавы збор кукурузы на зерне склаў 16254 тоны пры ўраджайнасці 83 ц/га.
Нарыхтавана 97668 тон кармавых адзінак. На кожную ўмоўную галаву прыходзіцца 34,4 цэнтнера кармавых адзінак, што на 1,8 ц к. а. больш, чым у мінулым годзе.
У раёне маецца 2650 т дзеючага рэчыва мінеральных угнаенняў пад яравую сяўбу 2022 года. Унесена 144,1 тыс. тон арганічных угнаенняў пад яравую сяўбу 2022 года.

Іна ЛЕЙКА