Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Эльвіра Сарока правяла прыём грамадзян у Карэліцкім райвыканкаме
8 снежня падчас правядзення адзінага дня прыёму грамадзян у Гродзенскай вобласці на Карэліччыну прыехала член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Эльвіра Сарока. Парламентарый правяла сустрэчу ў Карэліцкім раённым выканаўчым камітэце, на якую са сваімі праблемамі звярнулася пяць заяўнікоў.
Пытанні былі самымі рознымі, яны тычыліся землеўпарадкавання і землекарыстання, нязгоды з заключэннем МРЭК аб непрыгоднасці да кіравання транспартнымі сродкамі, аб разліку за распрацаваны праект у 70-ыя гады ХХ стагоддзя, паляпшэння жыллёвых умоў, устанаўлення групы інваліднасці.
Па ўсіх зваротах грамадзян прыняты адпаведныя рашэнні. Па пытанні землекарыстання Эльвіра Сарока паабяцала выехаць на месца для дэталёвага вывучэння. Яшчэ адной жыхарцы раёна было прапанавана прайсці незалежную медкамісію, на якую можа накіраваць Карэліцкая ЦРБ. Па трэцім пытанні парламентарый будзе звяртацца па былым месцы працы заяўніка ў вырашэнні аплаты. А вось што датычыць чацвёртага заяўніка, то на прыёме разам з прадстаўнікамі банка былі дадзены растлумачэнні і прынята станоўчае рашэнне аб выдачы крэдыта. Па пятым звароце сенатар звярнулася да супрацоўнікаў ваенкамата, якія вывучаць запыт і прымуць рашэнне.
Галіна СМАЛЯНКА
Фота Юліі ШЭЎКІ