Кореличский райисполком, районный Совет депутатов, парламентарий Александр Сонгин и сенатор Эльвира Сороко поздравляют с Рождеством Христовым

Паважаныя хрысціяне, якія святкуюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня!

Ад імя раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў прыміце сардэчныя віншаванні са светлым святам — Нараджэннем Хрыстовым!

Гэтае цудоўнае свята аб’ядноўвае людзей, дазваляе глыбей усвядоміць каштоўнасці быцця, вастрэй і паўней адчуць радасць жыцця. Свята Божага Нараджэння нясе кожнаму светлыя надзеі, умацоўвае веру ў лепшае, напаўняе пачуццямі міласэрнасці, цярпення і дабра. Ідэалы і каштоўнасці, сфарміраваныя пад уплывам хрысціянства, з’яўляюцца падмуркам духоўнасці і веры людзей.

Традыцыйна з гэтым святам звязваюць самыя патаемныя планы на будучыню.

Жадаем, каб сёлетнія ўрачыстыя і радасныя дні сталі для каталіцкіх вернікаў нашага раёна сімвалам шчасця і дабрабыту, падарылі цеплыню сустрэч і сяброўскіх адносін.

Няхай у кожнай хаце заўсёды пануюць паразуменне, радасць, каханне, цеплыня родных і блізкіх!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

 

Эльвіра САРОКА,

член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Аляксандр СОНГІН,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь