Беларуская батлейка – цудоўны лялечны тэатр з цікавымі рэгіянальнымі рысамі і каляднымі традыцыямі (Відэа)
Беларуская батлейка – цудоўны лялечны тэатр з цікавымі рэгіянальнымі рысамі, традыцыйнымі героямі і… каляднымі традыцыямі!
«Вечэроваць будзем у сей хаце
Вечэроваць будзем у сей хаце
Рождзество Хрыста праслаўляці!»
Напярэдадні свята сустракаем гасцей: народны аматарскі калектыў лялечны тэатр «Батлейка». Яны адраджаюць традыцыі мірскай батлеечнай школы, займаюцца рэканструкцыяй аўтэнтычных прадстаўленняў пачатку ХХ ст. Іх дэвіз: «З лялькай да сэрцаў!». І сёння да вашых сэрцаў звяртаюцца кіраўнік тэатра Канстанцін Петрыман і яго выхаванцы Мікіта і Кацярына.
radiobelarus.by