Намеснік начальніка Карэліцкага РЭС Іван Лежань: “Прагаласаваць за змены ў Канстытуцыі – гэта значыць аддаць голас за нашу будучыню”
Намеснік начальніка Карэліцкага РЭС Іван Лежань: “Прагаласаваць за змены ў Канстытуцыі – гэта значыць аддаць голас за нашу будучыню”
– З вялікай цікавасцю я азнаёміўся з праектам абноўленай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і зразумеў, што прагаласаваць за змены – гэта значыць аддаць голас за нашу будучыню. Вельмі важна, каб кожны грамадзянін праявіў сваю патрыятычную пазіцыю і прыняў удзел у такім значным для будучыні краіны галасаванні. Абноўлены праект Асноўнага Закона – гэта гарант сацыяльнай абароны, у ім прадугледжана бясплатнае медыцынскае абслугоўванне, дапамога сацыяльна неабароненым катэгорыям грамадзян. Радуе, што асаблівая ўвага будзе нададзена захаванню гістарычнай праўды і памяці, што дазволіць беларусам быць упэўненымі ў заўтрашнім дні, бо без ведання мінулага не пабудаваць будучыні.