Загадчык Турэцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Іван Паўлючык: “Удзел у рэферэндуме – гэта мой абавязак, таму што я веру: меркаванне кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь не застаецца непачутым”
Загадчык Турэцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Іван Паўлючык: “Удзел у рэферэндуме – гэта мой абавязак, таму што я веру, што меркаванне кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь не застаецца непачутым”
– Я абавязкова прыду на рэферэндум. Перш за ўсё я хачу прагаласаваць «за» змены. За амаль 20 гадоў, што дзейнічае наша Канстытуцыя, памянялася вельмі многае: светапогляд людзей, тэхналогіі, як камп’ютарныя, так і заканадаўчыя. Грамадства мяняецца, павінны мяняцца і законы, каб адпавядаць сучасным рэаліям. Удзел у рэферэндуме – гэта мой абавязак, таму што я веру, што меркаванне кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь не застаецца непачутым. І менавіта мы вырашаем, у якіх умовах будуць расці нашы дзеці. Лічу неабходным праявіць ініцыятыву менавіта сёння, каб Беларусь заставалася канкурэнтаздольнай на сусветнай арэне дзяржавай, развівалася паслядоўна і імкліва толькі ў лепшы бок. Важна, што абноўлены праект Канстытуцыі захоўвае даступнасць медыцынскай дапамогі ўсім грамадзянам. Бо здароўе і дэмаграфічная бяспека раёна напрамую залежаць ад заканадаўчай базы, замацаванай у дзяржаве. Больш за тое, цяпер на афіцыйным узроўні для кожнага чалавека будзе замацаваная магчымасць узяць адзін дзень сярод працоўнага тыдня на тое, каб прайсці дыспансерны агляд, што дазволіць своечасова выявіць якія-небудзь праблемы са здароўем і ліквідаваць іх.