19, 21 и 23 марта пройдут «прямые линии», а 18, 22 и 23 состоятся приемы граждан

ПРЫЁМ ГРАМАДЗЯН

18 сакавіка 2022 года з 11.00 да 13.00 намеснікам Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Валерыем Валер’евічам КАВАЛЬКОВЫМ будзе праводзіцца дыстанцыйны (па тэлефоне) прыём грамадзян Карэліцкага раёна. Папярэдні запіс на прыём да Кавалькова В. В. ажыццяўляецца да 16 сакавіка 2022 года па тэлефоне 2-12-55 у рабочыя дні з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00.

22 сакавіка 2022 года з 10.00 да 12.00 у будынку Ярэміцкага сельскага Савета дэпутатаў прыём грамадзян па месцы жыхарства будзе праводзіць старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Віктаравіч ШКАДАЎ.

23 сакавіка 2022 года з 10.00 да 11.00 у Ярэміцкім сельскім выканаўчым камітэце дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Замкавай выбарчай акрузе № 57 Аляксандр Генрыхавіч СОНГІН правядзе прыём грамадзян і юрыдычных асоб.

Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне 8(029) 8024913.

НА «ПРАМОЙ ЛІНІІ»

21 сакавіка 2022 года з 8.00 да 13.00 «прамую лінію» праводзіць начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Таццяна Іванаўна ВАЛЯНЦЕЙЧЫК па тэме: «Аб асаблівасцях паступлення на педагагічныя спецыяльнасці па мэтавых дагаворах».

Вашых пытанняў чакаюць па тэлефоне 74-11-98.

 23 сакавіка 2022 года з 9.00 да 11.00 «прамую лінію» праводзіць начальнік фінансавага аддзела Карэліцкага райвыканкама Іван Іванавіч ДАРАШЭНКА.

Вашых пытанняў чакаюць па тэлефоне 2-11-48.

 23 сакавіка 2022 года з 12.00 да 13.00 «прамую лінію» праводзіць начальнік упраўлення Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Алег Аляксандравіч РЭМША па тэме: «Парадак назначэння і выплаты дапамог па часовай непрацаздольнасці і па цяжарнасці і родах».

Вашых пытанняў будуць чакаць па тэлефоне 8(0152)55-97-64.

У рабочыя дні з 14.00 да 15.00 у абласным упраўленні Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь працуе тэлефон «гарачай лініі» 68-33-84.

Гродзенская рэгіянальная мытня праводзіць адбор кандыдатаў на службу.

«Прамыя лініі» па пытаннях працаўладкавання пройдуць з 21.03.2022 г. па 25.03.2022 г. па тэлефонах: ПАПЫЛІН Уладзімір Мікалаевіч, начальнік МП «Брузгі» — тэл. 8(0152) 79-82-11 (з 10.00 да 12.00), ХАМКО Ілона Міхайлаўна, начальнік аддзела кадраў і прафесіянальнай падрыхтоўкі — тэл. 8(0152) 79-80-11 (з 9.00 да 18.00, абед з 13.00 да 14.00).

19 сакавіка 2022 года з 9.00 да 12.00 «прамую лінію» праводзіць старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Віктаравіч ШКАДАЎ.
Вашых пытанняў чакаюць па тэлефоне 3-04-14.

19 сакавіка 2022 года з 9.00 да 12.00 «прамую лінію» праводзіць намеснік начальніка Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, капітан унутранай службы Анатолій Анатольевіч ШОЛК.
Вашых пытанняў чакаюць па тэлефоне 2-12-59.