Кореличский районный исполнительный комитет и районный Совет депутатов поздравляют со 105-летием образования милиции Беларуси
Паважаныя супрацоўнікі органаў унутраных спраў, ветэраны!
Віншуем вас са 105-годдзем міліцыі Беларусі і прафесійным святам!
Суверэнітэт, сапраўдная незалежнасць дзяржавы забяспечваюцца паўсядзённай, карпатлівай і ўпартай працай народа, спакойным жыццём грамадзян. Абарона правапарадку, грамадскай бяспекі, маёмасных і сацыяльных правоў людзей — ганаровая і адказная місія органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Дзяржава і грамадства высока цэняць вашу самаадданасць і прафесіяналізм, адданасць Айчыне, вернасць абавязку і закону, уменне вырашаць сур’ёзныя задачы не толькі ў паўсядзённым жыцці, але і складаных надзвычайных сітуацыях.
Жадаем усім моцнага здароўя, асабістага шчасця, дабрабыту, поспехаў у справах. Няхай на жыццёвым шляху падтрымліваюць верныя сябры і надзейныя калегі.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў