Рейд санстанции по Кореличам, Миру и Оюцевичам. Какие нарушения нашли?
З наступленнем вясны прырода прабуджаецца пасля зімовага сну. Снег растае, усё ажывае і расцвітае. Зямля пачынае стракаціць не толькі ад мноства кветак, але і ад смецця.
Так, пры правядзенні маніторынгу санітарнага ўтрымання Мірскага сельскага Савета спецыялістамі Карэліцкага раённага ЦГЭ выяўлены парушэнні.
Гарадскі пасёлак Мір
На тэрыторыі зямель агульнага карыстання КСВУП «Птушкафабрыка «Чырвонаармейская» за верхняй стаянкай раскіданы пакеты, бутэлькі, папера. За кантэйнернай пляцоўкай на верхняй стаянцы — галлё, будаўнічае смецце. Праблема складзіравання смецця, у тым ліку расліннага, востра стаіць тут ужо не першы год.
Тэрыторыя, прылягаючая да бардзюраў каля будынку ААТ «Вара», не ўтрымліваецца ў чысціні. Раскіданы папера, недакуркі, дробнае бытавое смецце, мінулагодняя лістота. Каля агароджы хлебапякарні Карэліцкага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства таксама не прыбрана мінулагодняя лістота і раскідана дробнае бытавое смецце. За магазінам і складскімі памяшканнямі «Блумбергмаркета» — бутэлькі, ПЭТ-пакеты. На тэрыторыі каля агароджы магазіна ААТ «МірБудМаркет» па вуліцы Чырвонаармейскай, 36-а па перыметры — той жа непрыглядны малюнак.
Аграгарадок Аюцавічы
На тэрыторыі каля будынку піларамы КСВУП «Птушкафабрыка «Чырвонаармейская» раскіданы бытавое смецце, пакеты, крышкі, каля агароджы птушкафабрыкі — бутэлькі, пакеты, кардон. Не прывабіла вочы і тэрыторыя двухпавярховых жылых дамоў па вуліцы Школьнай — на ўсім яе прадаўжэнні не было належнага парадку.
На тэрыторыях зямель агульнага карыстання, якія знаходзяцца за магазінам «Родны кут» і прыватным сектарам (будынак былога дзіцячага сада), — стыхійная смеццязвалка. Непрывабны выгляд мела і тэрыторыя кантэйнернай пляцоўкі каля будынку сталовай.
Урач-гігіеніст райЦГЭ Таццяна Германюк заклікае жыхароў і гасцей раёна праяўляць клопат аб родным краі. Па яе меркаванні, кожнаму чалавеку прыемна хадзіць там, дзе расце трава і цвітуць кветкі. Трэба разам падтрымліваць чысціню і парадак на зямлі.
Гарадскі пасёлак Карэлічы
Аб тыповых парушэннях ва ўтрыманні кантэйнерных пляцовак паведаміла памочнік урача-гігіеніста райЦГЭ Ірына Шышкіна. Спецыялістамі гэтай установы праведзены маніторынг утрымання кантэйнерных пляцовак у г.п. Карэлічы (ведамасная прыналежнасць — Карэліцкае РУП ЖКГ).
Тыповымі парушэннямі сталі адсутнасць крышак на кантэйнерах, кантэйнеры лакальна пашкоджаны карозіяй, адсутнічае маркіроўка з указаннем віда адходаў і дадзеных аб уласніку, ёмістасці для збору цвёрдых адходаў не знаходзяцца ў тэхнічна спраўным стане, няякасна праводзіцца ўборка кантэйнерных пляцовак і прылягаючай тэрыторыі.
Па выніках маніторынгу ў адрас Карэліцкага РУП ЖКГ накіравана рэкамендацыя па ліквідацыі выяўленых парушэнняў і недахопаў.
Падрыхтавала Галіна СМАЛЯНКА
Фота прадастаўлена Карэліцкім райЦГЭ