В Кореличах руководство района провело торжественный приём женщин
У малой зале Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці адбыўся ўрачысты прыём прадстаўнікоў мясцовай улады з жанчынамі Карэліччыны з нагоды 8 Сакавіка. Зрабіўшы экскурс у гісторыю свята, старшыня Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Генадзій Шатуеў адзначыў, што жанчына нароўні з мужчынам, а магчыма і больш, нясе адказнасць за сябе і іншых на рабоце і дома. Яна з’яўляецца надзейным тылам і праяўляе любоў і клопат пра дзяцей. Як сумленную працаўніцу, яе можна сустрэць у розных галінах народнай гаспадаркі раёна. Генадзій Мікалаевіч пажадаў, каб вясна падарыла жанчынам шмат шчасця і больш усмешак, а штодзённымі спадарожнікамі былі моцнае здароўе і мірнае неба.
У сваёй прамове намеснік старшыні райвыканкама Яўген Чычкан таксама даў высокую ацэнку жанчынам Карэліччыны, назваўшы іх ініцыятыўнымі і працавітымі. Пажадаў ім у далейшым прадаўжаць працаваць на карысць прадпрыемства, раёна, краіны, мацаваць дабрабыт. Заставацца заўсёды здаровымі, шчаслівымі, у добрым настроі.
У «залатым» спісе ўдзельніц сустрэчы — 24 прадстаўніцы калектываў раёна. Гэта зорачкі, якія свецяць ярка, і ад іх святла хораша і лагодна на душы. Хацелася падчас сустрэчы хоць нейкім чынам дакрануцца, пачарпнуць у іх мудрасці і светлых промняў. І гэта ўдавалася: аповеды былі шчырымі і простымі, і іх хацелася слухаць.
Розныя па прафесіі і ўзросту, жанчыны старанна працуюць, любяць дзяцей, маюць свае захапленні. Работнікі сельскай гаспадаркі і прадпрымстваў, педагогі, медыкі, служачыя — прафесіі розныя, але аб’ядноўвае жаданне Жанчынаю звацца.
«Вельмі люблю жыццё, працу, калег, аптыміст па натуры», — адзначае намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі райвыканкама Ала Шэўка. Медыцынская сястра агульнай практыкі Турэцкай АУАП Тамара Бабарыка прызналася ў любові да нашчадкаў: «Я ганаруся сваім дзецьмі, яны для мяне ўсё». Загадчык гандлёвага прадпрыемства КСУП «Лукі-Агра» Алена Гавіна пераканана ў тым, што трэба берагчы Беларусь, тут жывуць і працуюць светлыя людзі, а таксама дасягнутыя здабыткі і мірнае неба. Дарэчы, Алена Аляксееўна атрымала Падзячнае пісьмо Карэліцкага райвыканкама.
Удзельнікам сустрэчы былі ўручаны падарункі з нагоды свята.
Цудоўныя мелодыі падарылі жанчынам работнікі культуры.
Галіна СМАЛЯНКА
Фота Наталлі САКАЛЯНСКАЙ