У пракуратуры Карэліцкага раёна праведзена мерапрыемства «Дзень з пракурорам»
29 красавіка ў пракуратуры Карэліцкага раёна адбылося мерапрыемства «Дзень з пракурорам», удзельнікамі якога сталі вучні 10 і 11 класаў СШ № 1 і СШ № 2 г.п. Карэлічы.
Аб умовах прыёму на службу ў органы пракуратуры і асноўных накірунках прафесійнай дзейнасці паведаміў намеснік пракурора Карэліцкага раёна Віктар Аўдакушын.
Падчас сустрэчы Віктар Васільевіч адказаў на пытанні старшакласнікаў. Для іх была арганізавана экскурсія па будынку раённай пракуратуры, вучні азнаёміліся з нагляднай інфармацыяй на стэндах.
Галіна СМАЛЯНКА
Фота Іны ЛЕЙКІ