Кореличский район идет вторым в области на заготовке кормов

Паводле аператыўных дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, у раёне скошана 5 681 га траў першага ўкосу, што складае 37% ад плана. Убрана 87% ад скошанага.

Па тэмпах касьбы лідзіруюць СВК “Свіцязянка-2003” (61%), СВК “Маяк-Заполле” (54%), ДП “Малюшычы” (37%) і ДП “Лукі-Агра” (37%).

У раёне нарыхтавана 28795 т сенажу (18% ад планавых паказчыкаў). Па аб’ёмах закладзенага сенажу лідзіруюць СВК “Маяк-Заполле” (25%), СВК “Свіцязянка-2003” (21%), ДП “Чарняхоўскі-Агра” (20%) і ДП “Лукі-Агра” (20%).

На адну ўмоўную галаву жывёлы ў гаспадарках раёна назапашана 2,92 ц кармавых адзінак. Найбольш высокую забяспечанасць кармамі дэманструюць СВК “Маяк-Заполле” (3,8 ц карм. адз.), ДП “Чарняхоўскі-Агра” (3,8 ц карм. адз.), ДП “Лукі-Агра” (3,5 ц карм. адз.).

Па тэмпах касавіцы Карэліцкі раён ідзе другім  у вобласці. Лідзіруе Гродзенскі раён. Па аб’ёмах нарыхтаванага сенажу Карэліцкі раён знаходзіцца таксама на другой пазіцыі, саступаючы Гродзенскаму.

Па нарыхтоўцы кармоў на адну ўмоўную галаву жывёлы Карэліччына таксама знаходзіцца на другім месцы абласной турнірнай табліцы. Апярэджваюць карэліцкіх аграрыяў толькі работнікі Гродзенскага раёна з паказчыкам 2,94 цэнтнера кармавых адзінак.

Іна ЛЕЙКА