Поздравление с Днём мелиоратора от Кореличского районного исполнительного комитета и районного Совета депутатов
Паважаныя меліяратары і ветэраны галіны!
Прыміце самыя цёплыя віншаванні з прафесійным святам — Днём меліяратара.
Ваша высакародная праца ляжыць у аснове эфектыўнасці ўсёй сельскай гаспадаркі. Пашырэнне апрацоўваемых земляў, павышэнне ўрадлівасці глебы, пераўтварэнне навакольнага свету — за ўсім гэтым стаіць каласальная праца і высокая адказнасць меліяратара.
Створаныя працай некалькіх пакаленняў меліярацыйныя сістэмы і гідратэхнічныя збудаванні працягваюць служыць людзям і па сённяшні дзень.
Дзякуй вам за бязмежную любоў да прафесіі, якая стала справай усяго жыцця, за ваш актыўны ўдзел у высокай місіі — забеспячэнні харчовага дабрабыту краіны.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў