Социально опасные семьи, безработные и любители выпить. Как контролируют эти категории граждан в Жуховичском сельсовете

На базе Жухавіцкага выканаўчага камітэта адбылося выязное пасяджэнне раённай рабочай групы па каардынацыі дзейнасці назіральных камісій  пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Яўгена Чычкана.

Па стану на 10 чэрвеня назіральнай камісіяй абследавана 176 домаўладанняў. Налічваецца 28 шматдзетных сем’яў, 7 — у сацыяльна небяспечным становішчы. Усе сем’і абследаваны суб’ектамі прафілактыкі і знаходзяцца на пастаянным кантролі сельгаскааператыва, участковага інспектара, сельсавета, школы, дзіцячага сада.а словах кіраўніка справамі Жухавіцкага сельсавета Святланы Дука,  на тэрыторыі знаходзіцца 12 населеных пунктаў і жыве 1872 чалавекі. Сярод іх — 35 адзінокіх, 61 інвалід 1-й і 2-й груп, 256 адзінока пражываючых грамадзян.

11 чалавек злоўжываюць спіртнымі напоямі і працуюць толькі перыядычна.  Двое выкарыстоўваюць домаўладанні для распіцця спіртных напояў.

Абследавана 70 дамоў, гаспадары якіх знаходзяцца на розных уліках з боку назіральнай камісіі, а таксама могуць учыніць пажар.

У бягучым годзе ў жылым сектары на тэрыторыі сельсавета адбылося два пажары. Праведзены сходы з грамадзянамі, домаўладальнікі  выкліканы на пасяджэнне савета  грамадскага пункта аховы правапарадку, з імі праведзена  прафілактычная гутарка аб неабходнасці захавання правілаў пажарнай бяспекі ў быце і на рабочым месцы.

Прадаўжаючы тэму супрацьпажарнай бяспекі, начальнік Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзяніс Стадольнік адзначыў, што ў раёне прыняты меры па абмежаванні наведвання лясоў.

Намеснік старшыні райвыканкама Яўген Чычкан заклікаў прысутных удзяліць увагу састарэлым грамадзянам, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту і больш, праяўляць да іх асаблівую ўвагу і аказваць пастаянную  дапамогу; трымаць у полі зроку грамадзян працаздольнага ўзросту, якія жывуць разам са сваякамі састарэлага ўзросту; звярнуць увагу на нежылыя дамы, якія могуць стаць месцам для гульняў дзяцей; аказваць садзейнічанне ў барацьбе з незаконнай рэалізацыяй спіртных напояў.

Галіна СМАЛЯНКА