У Карэлічах да Дня медыцынскіх работнікаў ушаноўвалі лепшых па прафесіі

 

У Карэліцкім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці адзначылі  Дзень медыцынскага работніка, на якім былі ўшанаваны лепшыя па  прафесіі і выказаны найлепшыя пажаданні ў іх адрас.

Шчырая падзяка за працу і віншаванні з Днём медыцынскіх работнікаў прагучала ад старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Генадзія Шатуева:

 

— Для нас, для ўсіх грамадзян, гэта перш за ўсё магчымасць сказаць самыя цёплыя, сардэчныя словы ўсім, хто прысвяціў сябе вялікай высакародгай місіі — лячыць людзей, абараняць самае каштоўнае — жыццё і здароўе чалавека. Гэтае прызванне патрабуе самых душэўных якасцей: міласэрнасці і  адзыўчывасці, а часам сапраўднай мужнасці, гатоўнасці рызыкаваць сабой, каб выратаваць іншых. За апошнія некалькі гадоў у айчыннай медыцыне многае змянілася: атрымалі развіццё медыцынская навука і інавацыйныя тэхналогіі ў галіне аховы здароўя, былі пабудаваны новыя высокатэхналагічныя цэнтры, абноўлена абсталяванне бальніц і паліклінік, значна вырасла даступнасць медыцынскай дапамогі.

Вялікі рывок у сістэме аховы здароўя нашай краіны прымусіў зрабіць паядынак з  вірусам COVІD-19. Барацьба з эпідэміяй прадаўжалася непрарыўна, кругласутачна. У гэтай няпростай сітуацыі згладжана, дакладна прадаўжалі працаваць усе звенні нашай медыцыны. Прафесійна і надзейна дзейнічаў кожны. Але ні адзін нават самы сучасны прыбор не можа замяніць прафесіяналізму і майстэрства медыцынскіх работнікаў, чулых і ўважлівых адносін да пацыента, закладзенага ў традыцыях айчыннай медыцыны.

У нашым раёне медыцынскае абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляе ўстанова аховы здароўя «Карэліцкая цэнтральная раёння бальніца». У раёне наладжана дакладная сістэма работы медустаноў. Гэта паліклінікі, бальніцы, амбулаторыі, фельчарска-акушэрскія пункты. Усяго ва ўстанове працуе 480 чалавек, з іх — 60 урачоў, 188 сярэдніх медыцынскіх работнікаў.

У 2021 годзе ўмацавана матэрыяльна-тэхнічная база і абноўлены аўтамабільны парк машынамі хуткай дапамогі.

Вамі заваяваны шмат узнагарод як абласнога, так і рэспубліканскіх узроўняў. Па выніках абласнога конкурсу-агляду Лукская бальніца сястрынскага догляду заняла першае месца (загадчыца бальніцы Падліпская Людміла Уладзіміраўна). Сярод сельскіх урачэбных устаноў раёна — Цырынская амбулаторыя ўрача агульнай практыкі (загадчык амбулаторыі Клімчак Уладзімір Мікалаевіч, прафгрупорг Кулак Наталля Сцяпанаўна). Сярод структурных падраздзяленняў Карэліцкай ЦРБ — тэрапеўтычнае аддзяленне (урач-тэрапеўт(загадчык) Звонка Вераніка Сяргееўна, прафгрупорг Каціла Данута Валер’еўна). Сярод фельчарска-акушэрскіх пунктаў — Ушанскі ФАП (загадчык ФАПа Ложачнік Ганна Леанідаўна).

Пераможцам рэспубліканскага конкурсу «Урач года-2021» у намінацыі «Урач-педыятр» лепшай прызнана Рудзько Таццяна Уладзіміраўна, урач-педыятр дзіцячай кансультацыі. Званне «Выдатнік аховы здароўя» прысвоена Клімчаку Уладзіміру Мікалаевічу, загадчыку Цырынскай амбулаторыяй ўрача агульнай практыкі.

Шмат цёплых слоў падзякі выказана ў адас нашых медыкаў ад пацыентаў — гэта і ёсць самая вышэйшая ўзнагарода для вас.

Буквальна 12 чэрвеня 2022 года Карэліцкі раённы выканаўчы камітэт атрымаў зварот са словамі падзякі ў адрас урача-хірурга Александровіча Ягора Аляксандравіча і дыспетчара аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі Грэмяка Марыі Анатольеўны за прафесіяналізм і чуласць падчас аказання медыцынскай дапамогі.

Прыміце і мае самыя цёплы і шчырыя віншаванні з прафесійным святам. Дазвольце пажадаць, каб ваша праца, накіраваная на захаванне жыцця і здароўя іншых людзей, а па сутнасці яна з’яўляецца служэннем, якое патрабуе самааддачы і пасвячэння, прыдала кожнаму ўрачу, фельчару, медыцынскай сястры жыццёвых сіл і душэўнай магутнасці, упэўненасці ў асабістай запатрабаванасці і значнасці.

Выказваю ўдзянасць вам за адданасць справе і добрасумленную працу. Нізкі паклон — за бяссонныя ночы і выратаваныя жыцці, за вашы ўмелыя рукі і добрыя сэрцы. Упэўнены, што медыцынскія работнікі Карэліцкага раёна прыкладуць усе намаганні для забеспячэння якаснай і даступнай сістэмы медыцынскага абслугоўвання і захавання здароўя карэліччан.

Ганаровай граматай Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджваюцца медыцынская сястра (старшая) гінекалагічнага аддзялення УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» Аксана Тур, медыцынская сястра (старшая) тэпапеўтычнага УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» Вольга Філончык,  а Падзячным пісьмом Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта — медыцынская сястра УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» Кацярына Лустач, медыцынская сястра Лукскай бальніцы сястрынскага догляду Ірына Жураўлёва.

Для віншавання з прафесійным святам  слова прадастаўляецца старшыні Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандру Шкадаву.

Ганаровай граматы Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў удастоены фельчар выязной брыгады аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі Мірскай гарпасялковай бальніцы Іна Сянюта, Падзячнага пісьма Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў — медыцынская сястра тэрапеўтычнага аддзялення Мірскай гарпасялковай бальніцы Вольга Сакель.

Гучаць  віншаванні з прафесійным святам і пажаданні ўсяго самага найлепшага ў жыцці ад галоўнага ўрача УАЗ «»Карэліцкая цэнтральная раёння бальніца» Дануты Скварада.

Нагруднага знака Міністэрства аховы здароўя «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» удастоены ўрач-анестазіолаг-рэаніматолаг (загадчык аддзялення анестазіялогіі і рэанімацыі) УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» Сяргей Пляскач.

Падзяка Міністра аховы здароўя выказана ўрачу-рэабілітолагу УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» Ларысе Малінковіч.

Ганаровую грамату начальніка галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта атрымалі ўрач-тэрапеўт (загадчык) Мірскай гарпасялковай бальніцы Кацярына Ложачнік,  медыцынская сястра (хірургічная) стамалагічнага кабінета УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» Ганна Лабор, Падзяку гэтай установы — урач-эндаскапіст эндаскапічнага кабінета УАЗ «Карэліцкая ЦРБ» Алег Бурак, загадчык Пагарэлкаўскім фельчарска-акушэрскім пунктам Таццяна Гецман.

Свята прыйшлі раздзяліць з медыцынскімі работнікамі сябры, госці, спонсары. На сцэну запрашаюцца старшыня СВК «Жухавічы» Дзмітрый Янкоўскі, дырэктар КСУП «Малюшычы» Міхаіл Валчэцкі, кіраўнік філіяла «БІЯМАКС — Карэлічы» закрытага акцыянернага таварыства «Біямакс» Вячаслаў Гузень, дырэктар КСУП «Лукі-Агра» Мікалай Гавіна, старшыня СПК «Маяк-Заплле» Віктар Маковік, старшыня СВК «Свіцязянка-2003» Аляксандр Мяцеліца. Слова для віншаванняў прадастаўляецца дырэктару КСУП «Малюшычы» Міхаілу Валчэцкаму.

Мыдыцынскіх работнікаў раёна шчыра павіншавалі ветэран працы, былы галоўны ўрач УАЗ «Карэліцкая цэнтральная раённая бальніца» Мікалай Шаланда і старшыня прафсаюзнага камітэта ўстановы Аляксандр Шашко. Каштоўнымі падарункамі ўзнагароджаны шэраг медработнікаў раёна.

Слова трымае галоўны ўрач Карэліцкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Аляксандр Германюк.

Ганаровай граматай Галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджаны  памочнік урача-гігіеніста санітарна-гігіенічнага аддзела ДУ «Карэліцкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» Ірына Шышкіна, Ганаровай граматай ДУ «Гродзенскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» — фельчар-лабарант мікрабіялагічнай лабараторыі  Вольга Толмач. Аб’яўлена Падзяка гэтай установы памочніку ўрача-эпідэміёлага санітарна-эпідэміялагічнага аддзела Валянціне Баравіковай.

Для віншаванняў з прафесійным святам слова прадастаўляецца загадчыку цэнтральнай раённай аптэкі № 65 Карэліцкага раёна Ніне Краскоўскай.

Ганаровай граматы Гродзенскага РУП «Фармацыя» ўдастоена  загачыца аптэкі № 57 аграгарадка Райца Надзея Каралько. Падзяка гэтай установы ўручаецца фармацэўту-рэцэптару цэнтральнай раённай аптэкі № 65 Карэліцкага раёна Таццяне Бесько.

На ўрачыстасці медыцынскія работнікі атрымалі не толькі ўзнагароды, каштоўныя падарункі, але і музычныя падарункі. Іх дарылі не толькі работнікі культуры, але і самі медыцынскія работнікі.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Ларысы ШУГЛІ

2