Што будзе з культурным жыццём у аграгарадку Краснае пасля закрыцця клуба?

 

На сустрэчу з працоўным калектывам СВК «Маяк-Заполле» з нагоды адзінага дня інфармавання насельніцтва прыехалі члены абласной і раённай  інфармацыйна-прапагандысцкіх груп. Адкрыў яе старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў.

Прамоўца нагадаў пра дасягненні, якія ёсць у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, медыцыне, пра клопат дзяржавы аб маладых сем’ях і пажылых людзях.

«Давайце цвяроза ацэньваць інфармацыю, якую атрымліваем з экранаў тэлевізараў, сацыяльных сетак, ад суседзяў і сяброў на прадмет рэалістычнасці», — заклікаў Аляксандр Віктаравіч.

У сваёй прамове намеснік начальніка Цэнтра па ідэалагічнай, выхаваўчай і сацыяльнай рабоце ДУА «Гродзенскі абласны Інстытут развіцця адукацыі» Наталля Запаснік адзачыла, што кожны з нас павінен разумець долю адказнасці на сваім рабочым месцы і заставацца спакойнымі і ўраўнаважанымі.  «Мы моцная, разумная, інтэлектуальная, культурная нацыя, Давайце такімі заставацца заўсёды», — адзначыла Наталля Ігараўна.

Падчас правядзення сустрэчы было зададзена пытанне: «Чаму закрываецца Красненскі Дом культуры?». Па словах Аляксандра Шкадава, памяшканне не адказвае сучасным супрацьпажарным і гігіенічным патрабаванням. Каб давесці будынак да ладу, патрэбны значныя фінансы, а сёння гэта рабіць немэтазгодна. Між тым культурнае жыццё з клуба перамесціцца ў Красненскую сярэднюю школу, дзе размесціцца бібліятэка, будзе праводзіцца гуртковая работа. Таксама захаваюцца ўсе штатныя адзінкі творчых супрацоўнікаў Дома культуры.  Такім чынам культработнікі з Краснага і далей будуць дарыць творчасць сваім прыхільнікам.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Вікторыі КАЗЛОЎСКАЙ